Брач: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Радок 29:
[[Клімат]] міжземнаморскі ўмераны. Для яго характэрныя цёплае доўгае лета і кароткая мяккая зіма. Сярэдняя тэмпература ўлетку каля 24° C, узімку каля 14° C. [[Сонца]] ззяе 2700 гадзін на працягу года. Колькасць ападкаў адрозніваецца ў залежнасці ад раёну. На поўначы яна не перавышае 720 мм у год, на паўднёвых перадгор'ях дасягае 1420 мм у год. Снежныя ападкі здараюцца рэдка, не болей за 2 дні на працягу года. Летні [[вецер]] ''містраль'' зніжае спякоту.
 
[[Флора]] і [[фаўна]] Брача значна зменены чалавекам. Яшчэ ў пачатку эпохі [[сярэднявечча]] яго пакрывалі густыя [[лес|лясы]], насялялі [[алені]] і мноства [[птушкі|птушак]]. Мяркуюць, што назва вострава ў перакладзе са старажытнай [[Ілірыйцы|ілірыйскай]] мовы значыць "Аленевы". У нашы дні пераважаюць другасныя насаджэнні — [[куст|хмызняковыя]], [[хвоя|хвоі]], шмат [[Кветкавыя|кветак]]. Шостая частка Брача прыдатная для вядзення [[сельская гаспадарка|сельскай гаспадаркі]].
 
==Гісторыя==