Уйгуры: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма тлумачэння праўкі
Няма тлумачэння праўкі
Радок 11:
 
'''Уйгуры''' ([[уйгурская мова|уйгур.]]: ئۇيغۇر) - народ, карэнныя насельнікі [[Цэнтральная Азія|Цэнтральнай Азіі]]. Жывуць пераважна ў [[Сіньцзян-Уйгурскі аўтаномны раён|Сіньцзян-Уйгурскім аўтаномным раёне]] [[Кітай|КНР]] (8399393 чал. у 2000 г.), [[Казахстан]]е (223100 чал. у 2009 г.) і [[Кыргызстан]]е (49000 чал. у 2009 г.). Уйгурскія абшчыны ёсць таксама ў [[Узбекістан]]е, [[Пакістан]]е, [[Афганістан]]е і інш. краінах.
 
==Гісторыя==
Уйгуры як качавое ўсходняе [[цюркскія народы|цюркскае]] аб’яднанне вядомы з [[III стагоддзе да н.э.|III]] ст. да н. э. З [[7 стагоддзе|VII]] ст. н. э. яны паслядоўна засноўвалі [[дзяржава|дзяржавы]] на тэрыторыі сучасных [[Манголія|Манголіі]], Паўночна-Заходняга [[Кітай|Кітая]] і Паўднёвай [[Сібір]]ы, аднак каля [[840]] - [[860]] гг. пацярпелі паразу ад [[енісейскія кіргізы|енісейскіх кіргізаў]] і адкачавалі на тэрыторыю сучаснага [[Сіньцзян-Уйгурскі аўтаномны раён|Сіньцзян-Уйгурскага аўтаномнага раёна]]. Частка ўйгураў аб'ядналася з іншымі цюркскімі плямёнамі карлукаў і цюргешаў, каб заснаваць дзяржаву [[Караханіды|Караханідаў]] з цэнтрам у [[Кашгар]]ы. У [[934]] г. іх уладар Сутук Бугра-хан прыняў [[іслам]]. Другая частка заваявала [[Турфан]]скі [[аазіс]], стварыла дзяржаву Караходжа, саюзную Кітаю, і прыняла [[будызм]]. Насельнікі заваяваных гэтымі дзвюмя групамі ўйгураў зямель былі ў большасці [[індаеўрапейцы|індаеўрапейцамі]] і займаліся пераважна земляробствам. Трэцяя частка ўйгураў спынілася ў перадгор’ях [[Тыбет]]а, дзе ўтварылася дзяржава Канчоу, якая дала сваё імя сучаснай правінцыі [[Ганьсу]].
 
У [[13 стагоддзе|XIII]] ст. Кашгарская і Турфанская дзяржавы былі падначалены [[Манголы|манголамі]]. У [[1347]] г. яны ўвайшлі ў склад дзяржавы Хізр-Хаджы (да [[1363]] – [[1399]] гг.), нашчадка [[Чынгісхан]]а. Ён і яго спаткаемцы спрыялі далейшаму распаўсюджанню [[іслам]]а сярод паддадзеных. Гэтая новая дзяржава, якую у тагачасных крыніцах называлі Ўйгурскай, праіснавала да [[1759]] г. пакуль не была захоплена [[маньчжуры|маньчжурскай]] дынастыяй [[Дынастыя Цынь|Цынь]]. Насельніцтва дзяржавы мела змяшаны характар: яно спавядала іслам, размаўляла на цюркскіх гаворках, карысталася літаратурнай чагатайскай мовай цюркскага паходжання, але захавала аселы вобраз жыцця, падобны на той, што вялі іх продкі-індаеўрапейцы да ўйгурскага заваявання.
 
Дзяржава Канчоу спыніла сваё існаванне ў XIII ст., але частка мясцовых уйгураў захавала пэўную самастойнасць і качавы лад жыцця. Пазней яны сталі вядомы як так званыя жоўтыя ўйгуры, што адрозніваліся ад аселых уйгураў заходніх аазісаў.
 
[[Катэгорыя:Цюркскія народы]]