Уйгуры: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Радок 35:
Image: Flag of Uighurs.png|Уйгурскі нацыянальны сцяг
</gallery>
 
==Народная культура==
Галоўны традыцыйны занятак – сельская гаспадарка. Жыхары аазісаў і перадгор'яў займаліся пераважна паліўным ральнічым земляробствам. Вырошчвалі зерневыя і алейныя культуры, садавіну і гародніну. Галоўныя прылады працы земляробаў – драўляная саха ‘’сапан’’, серп ‘’агак’’, малатарня ‘’тулук’’ і інш. Сістэма ірыгацыі захоўвалася стагоддзямі. Палеткі падзяляліся на невялікія прамавугольныя або квадратныя ўчасткі, вакол якіх рылі канавы, па якіх бегла ад крыніцы вада. У Турфанскім і Хамійскім аазісах рылі калодзежы да 100 м глыбінёй. У аселых уйгураў жывёлагадоўля мела дадатковы характар. Трымалі рабочую жывёлу (аслоў, валоў, канёў) і кароў для атрымання малака і мяса. Уйгуры-качэўнікі практыкавалі адгонную жывёлагадоўлю, трымалі вярблюдаў, канёў, авечак. Гаспадарамі статкаў часцяком выступалі жыхары-аазісаў, якія расплочваліся з пастухамі воўнай і маслам. У гарах займаліся ловам рыбы. Былі вядомы шаўкаводства і паляванне. Яшчэ ў XIX ст. узімку палявалі на дзікіх вярблюдаў. Для палявання на антылоп, зайцоў і ліс выкарыстоўвалі сабак і спецыяльна навучаных драпежных птушак.
 
Рамёствамі займаліся як гараджане, так і сельскія жыхары. Адным з найбольш прыбытковых заняткаў лічылася ткацтва. У некаторых мясцовасцях ім было занята да паловы насельніцтва. Да нашых дзён славяцца хатанскія дываны. Звычайна іх робяць з авечай воўны, працуюць па мануфактурнаму прынцыпу, калі ў адной майстэрні занята 10-15 чалавек. Іншыя распаўсюджаныя рамёствы: выраб керамікі, апрацоўка нефрыту, гарбарны промысел і інш.
 
Цэнтрамі аазісаў былі гарады, якія акружалі глінянай або цаглянай сцяной. На базарнай плошчы ўзводзілася мячэць. Гараджане жылі ў замкнёных будынках, дзе пасярэдзіне ладзіўся двор. Дахі будынкаў звычайна адзін да аднаго. Зверху іх накрывалі саламянымі матамі для абароны ад спякотнага сонца ці дажджу. У маньчжурскую эпоху каля горада таксама будавалася крэпасць янгі-шаар (“новы горад”), каля якой жылі толькі кітайцы.
 
Сельскія паселішчы адрозніваліся больш раскіданай забудовай. Жытлы рабілі з цэглы або гліны, змешанай з саломай, часцяком без фундамента або замянялі яго камянямі. У багатых аазісах меліся каркасныя хаціны. Плоскі дах ладзіўся з жэрдак, крытых саломай. Улетку на даху сушылі зерне. У старажытныя часы вокнамі служылі адтуліны пасярэдзіне дахаў. Пазней пад уплывам кітайцаў узніклі рашэцістыя вокны з наклеенай паперай. Багатыя уйгуры ладзілі шматпакаёвыя жытлы, якія маглі складацца з мноства памяшканняў. Асабліва вылучаліся летнія памяшканні, кухня ашхана і гасцёўня міхманхана. Амаль кожнае жытло мела крытую тэрасу айван.
 
Качавыя уйгуры жылі ў простых каркасных хацінах сатма, дзе сцены і дах крыліся чаротам.
 
Распаўсюджаная вопратка – халат з падшэўкай, кашулі з доўгімі шырокімі рукавамі, шырокія штаны, камізэлькі, бараньі футры, скураныя боты і галошы. Жанчыны насілі вялікую колькасць ювелірных ўпрыгожванняў, а таксама вышываныя капялюшыкі, валасы запляталі ў касічкі.
 
Асновай традыцыйнай ежы была мука. Пяклі праснакі і аладкі розных формаў, піражкі самса з начыннем з гарбузоў, луку і мяса, варылі лапшу і вялікія пельмені манту. Звычайнай ежай лічылася зацірка з кукурузы, якую елі з аладкамі і кіслым малаком. На святы гатавалі барані шашлык кэвап, плоў. Ежа багата прыпраўлялася. Яе запівалі кіпячоным або кіслым малаком і чаем.
 
Шлюбы патрылакальныя. Вяселле гуляецца ў доме жаніха і нявесты адначасова, прычым ежай і прадметамі для вяселля сям’ю нявесты забяспечвае сям’я жаніха. Перад уваходам у дом мужа маладых абводзяць вакол вогнішча. Пераважаюць малыя нуклеарныя сем’і, аднак сувязь са сваякамі мужа надзвычай моцная.
 
Сярод уйгураў папулярны спеўныя і танцавальныя вечарыны, казкі, гістарычныя паданні. Уйгуры маюць развітыя літаратурныя традыцыі.
 
==Мова==
[[Уйгурская мова]] адносіцца да цюркскай сям'і моў, блізкая да ўзбекскай і саларскай. Большасць уйгураў карыстаюцца так званай сагдыйскай пісьмовасцю на аснове [[арабскі алфавіт|арабскага алфавіта]]. У [[СССР]] была распаўсюджана уйгурская пісьмовасць таксама на аснове [[лацінскі алфавіт|лацінкі]] і [[кірыліца|кірыліцы]].
 
==Рэлігія==
Старажытныя качэўнікі-уйгуры былі [[шаманізм|шаманістамі]], шанавалі неба, верылі ў шматлікіх духаў. Пазней спавядалі [[будызм]] і [[хрысціянства]]. У [[762]] г. прынялі [[маніхейства]]. У [[10 стагоддзе|X]] - [[14 стагоддзе|XIV]] стст. — [[іслам]].
 
{{зноскі}}