Юрыдычны факультэт БДУ: Розніца паміж версіямі

[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма тлумачэння праўкі
Радок 14:
 
Дэкан факультэта — Сяргей Аляксандравіч Балашэнка — доктар юрыдычных навук, прафесар.
== Гістарычная даведка ==
 
Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт, заснаваны ў 1921 г., складаўся з трох факультэтаў: грамадскіх навук, рабочага і медыцынскага. Студэнты факультэта грамадскіх навук навучаліся на 4 аддзяленнях: прававым, эканамічным, этнолага-лінгвістычным, грамадска-педагагічным. Пасля рэарганізацыі ў 1922 годзе на ФГН засталося два аддзяленні: эканамічнае і прававое. На іх базе ў 1925 годдзе СНК БССР пастанаўляе адкрыць у БДУ факультэт права і гаспадаркі.
 
У 1931 г. факультэт рэарганізоўваецца ў самастойны Інстытут савецкага будаўніцтва і права (з 1932 г. - Беларускі дзяржаўны юрыдычны інстытут).
 
У 1954 г. Беларускі юрыдычны інстытут рэарганізоўваецца ў юрыдычны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. У 1955-1956 навучальным годзе на факультэце навучаецца 305, а праз 10 гадоў (у 1966) – ужо 1275 студэнтаў.
 
Юрыдычны факультэт БДУ няўхільна развіваецца: адкрываюцца новыя спецыяльнасці і спецыялізацыі, уводзяцца актуальныя спецкурсы; выкладчыкі абараняюць кандыдацкія і доктарскія дысертацыі, выдаюць манаграфіі, падручнікі і вучэбныя дапаможнікі, чытаюць лекцыі ў замежных універсітэтах; студэнты перамагаюць ва Рэспубліканскай алімпіядзе па правазнаўству і рэспубліканскіх конкурсах навуковых работ, прымаюць удзел у навукова-практычных канферэнцыях, займаюць прызавыя месцы на Алімпійскіх гульнях, чэмпіянатах свету і Еўропы.
 
 
== Колькасць выкладчыкаў ==
 
Вучэбны працэс на факультэце забяспечваюць больш 20 дактароў навук, прафесараў, больш 120 кандыдатаў навук, дацэнтаў. Прафесарска-выкладчыцкі састаў факультэта прадстаўлены высокаквалі¬фікаванымі спецыялістамі, лепшымі правазнаўцамі. Сярод іх выдатныя тэарэтыкі, вопытныя практычныя работнікі, кіраўнікі вышэйшых дзяржаўных устаноў. За выдатныя поспехі ў навуковай і педагагічнай дзейнасці шэрагу работнікаў факультэта прысуджаны ганаровыя званні «Заслужаны юрыст Рэспублікі Беларусь», «Заслужаны работнік вышэйшай школы Рэспублікі Беларусь», «Заслужаны дзеяч навукі Рэспублікі Беларусь», прэміі БДУ імя В.І. Пічэты.
 
 
== Факультэт сёння ==
 
Дэкан факультэта - доктар юрыдычных навук, прафесар Балашэнка Сяргей Аляксандравіч.
 
На факультэце навучаецца больш за тры тысячы студэнтаў, магістрантаў і аспірантаў з усіх рэгіёнаў Беларусі і іншых краін па трох спецыяльнасцях: правазнаўства, выпускнікам якога прысвойваецца кваліфікацыя «юрыст»; паліталогіі – кваліфікацыя «палітолаг-юрыст» і эканамічнага права – кваліфікацыя «юрыст з веданнем эканомікі».
 
У працэсе вучобы студэнтам прапаноўваецца дзесяць спецыалізацый, якія прадугледжваюць паглыбленае вывучэнне асобных дысцыплін.
У лік важнейшых вучэбных дысцыплін факультэта ўваходзяць: агульная тэорыя права, канстытуцыйнае права, адміністрацыйнае права, грамадзянскае права, гаспадарчае права, крымінальнае права, крымінальна-выканаўчае права, працоўнае права, фінансавае права, грамадзянскі працэс, крымінальны працэс, экалагічнае права, міжнароднае публічнае права, міжнароднае прыватнае права, крыміналістыка і інш.
Практычныя навыкі студэнты набываюць на семінарскіх занятках, вучэбных і вытворчых практыках, у Юрыдычнай клініцы.
На юрыдычным факультэце створаны ўсе ўмовы для вучэбнай, навуковай і творчай дзейнасці студэнтаў. Арганізаваны навуковыя гурткі, праводзяцца студэнцкія навуковыя канферэнцыі, конкурсы навуковых прац, створана і працуе студэнцкая навукова-даследчая лабараторыя. Факультэт аснашчаны сучаснымі тэхнічнымі сродкамі навучання.
 
Пры падрыхтоўцы да заняткаў, залікаў і экзаменаў студэнты маюць магчымасць атрымаць поўную інфармацыю па кожнай вучэбнай дысцыпліне на сайце факультэта, які па наведванню знаходзіцца на першых радках рэйтынгу ў раздзеле «Навука і адукацыя». Фонд факультэцкай бібліятэкі налічвае звыш 200 тысяч выданняў. Кожны год праводзіцца Дзень факультэта. На базе музея правазнаўства працуе гістарычна-патрыятычны цэнтр «Памяць».
 
Юрыдычны факультэт з’яўляецца асноўным звяном створанай у БДУ сістэмы бесперапыннай падрыхтоўкі юрыдычных кадраў, якая забяспечвае атрыманне сярэдняй спецыяльнай юрыдычнай адукацыі ў Юрыдычным каледжы БДУ, вышэйшай юрыдычнай адукацыі – на юрыдычным факультэце БДУ і павышэнне кваліфікацыі і перападрыхтоўку юрыдычных кадраў – у Інстытуце перападрыхтоўкі і павышэння кваліфікацыі суддзяў, работнікаў пракуратуры, судоў і ўстаноў юстыцыі БДУ.
 
Юрыдычны факультэт БДУ забяспечвае падрыхтоўку прафесіяналаў-юрыстаў, здольных паспяхова вырашаць сучасныя задачы, якія стаяць перад дзяржавай і грамадствам, працуюць у сваёй краіне і за яе межамі. Выпускнікі факультэта ўносяць значны ўклад у развіццё ўсіх сфер грамадства, працуюць у прадстаўнічых і выканаўчых органах улады, судовай сістэме, праваахоўных органах, адвакатуры, на прадпрыемствах, займаюцца навуковай дзейнасцю. Сярод выпускнікоў факультэта – міністры, дэпутаты Нацыянальнага сходу, кіраўнікі ўстаноў і арганізацый. Выпускнікі факультэта ўзначальваюць Канстытуцыйны, Вярхоўны і Вышэйшы Гаспадарчы суды, Міністэрства юстыцыі, Генеральную пракуратуру Рэспублікі Беларусь.
 
== Кафедры ==
На факультэце працуюць 10 кафедр: