Рэфармацыя: Розніца паміж версіямі

[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Tegel (размовы | уклад)
др Праўкі аўтарства 37.213.87.18 (размова) адкочаныя; вернута апошняя версія аўтарства Хомелка
Радок 26:
== Ход Рэфармацыі ==
 
У [[1521]] г. паплечнік Лютэра [[Меланхтон]] выдае кнігу «Loci communes rerum theologicarum», якая змяшчае пачатковыя тэалагічныя паняцці паводле ідэй Марціна Лютэра, [[дагматыка|дагматыку]] і [[этыка|этыку]] [[лютэранства]]. Асноўныя пункты навучання Рэфармацыі: толькі Святое Пісанне з'яўляцца аўтарытэтам у пытаннях веры і асновай веры (sola scriptura), паміж [[Бог]]ам і [[чалавек]]ам не можа быць пасрэднікаў — толькі [[Ісус Хрыстос|Хрыстос]] вядзе да Бога (solus Christus), учынкі не ўплываюць на [[збаўленне]], яго чалавек атрымлівае толькі з ласкі Хрыста (sola gratia), збаўленне чалавек атрымлівае толькі праз веру ў Бога (sola fides).
У [[1521]] г. паплечнік Лютэра [[Меланхтон]] выдае кнігу «Loci communes rerum theologicarum», якая змяшчае пачатковы
Новыя ідэі пачынаюць выклікаць узброенныя канфлікты: выступленне [[рыцарства]] і дробнай [[шляхта|шляхты]] ([[1522]]—[[1523]]) і [[паўстанне]] [[сяляне|сялян]] ([[1524]]—[[1525]]). Марцін Лютэр падтрымлівае бок князёў-феадалаў, што аддаляе ад яго бедную шляхту і сялян.
На сойме ў [[Аўгсбург]]у ў [[1530]] годзе было прынята [[вызнанне веры]], якое змяшчала асноўныя ідэі рэфарматараў. Гэтае вызнанне веры было сфармулявана [[Меланхтон]]ам і атрымала назву [[Аўгсбурскае вызнанне веры|Аўгсбурскае]]. Ужо ў наступным годзе сабраныя ў [[Шмалькадэн]]е [[пратэстантызм|пратэстанскія]] князі ўтварылі паміж сабой саюз.
* [[1535]] — першае выступленне Жана Кальвіна.
* [[1536]] — пачатак Рэфармацыі ў [[Данія|Даніі]] і [[Нарвегія|Нарвегіі]]. Меланхтон распрацоўвае Вітэнбергскую канкордыю — формулу, якая павінна была сцерці розніцу паміж прыхільнікамі Лютэра і Цвінглі.
* [[1537]] — у адказ на планы папы рымскага склікаць сусветны сабор, на якім ён хацеў усіх нямецкіх князёў заклікаць падпарадкавацца [[Рым]]у, ствараюцца [[Шмалькадэнскія артыкулы]] ў якіх яшчэ раз было пацверджана, што пратэстанты адкідаюць уладу папы, як неадпаведную Святому Пісанню.
* [[1541]] — пачатак Рэфармацыі ў [[Шатландыя|Шатландыі]].
* [[1555]] — у [[Германія|Германіі]] [[Аўгсбурскі рэлігійны мір]] у пэўнай ступені завяршае войны перыяду Рэфармацыі. Быў абвешчаны прынцып — «Cuius regio, eius religio» (з лац. «чыя зямля, таго і рэлігія»). Гэта азначае, што уладары нямецкіх княстваў самі выбіраюць сваё веравызнанне, а іх падданыя вымушаны падпарадкоўвацца іх выбару.
* [[1559]] — у [[Англія|Англіі]] каралеўская ўлада канчаткова прымае на сябе кіраўніцтва царквой у гэтай краіне ([[англіканства]]).
* [[1570]] — больш дзвюх трэціх нямецкіх земляў прымае пратэстанства.
 
У [[Францыя|Францыі]] кальвіністаў называлі [[гугеноты|гугенотамі]], іх апазіцыя да каталіцкай большасці насельніцтва лічылася ўладамі небяспечнай, таму яны сутыкнуліся з пераследамі. Агульна вядома забойства многіх гугенотаў у [[1572]] г., якое атрымала назву [[Варфаламееўская ноч]]. [[Нанскі эдыкт]] [[1598]] г. дае вялікія свабоды гугенотам у гэтай краіне.
 
== Вынікі ==