Русіны (гістарычны этнонім): Розніца паміж версіямі

[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
EmausBot (размовы | уклад)
др r2.7.2+) (робат дадаў: zh:鲁塞尼亚人
афармленне
Радок 1:
'''Русі́ны''' (у крыніцах ''роусин'') — [[палітонім]], пазней і [[этнонім]], які азначае жыхароў [[Русь|Русі]] і ўтвораны ад ''Русь'', ''руський люд''. Сустракаецца ў крыніцах ад самага пачатку існавання Русі, пазней — у крыніцах, якія пішуць пра [[Галіцка-Валынскае княства]], [[Вялікае княства Літоўскае]], [[Вялікае княства Маскоўскае]] і іншыя землі, якія былі часткамі Русі. У Маскоўскай дзяржаве палітонім ''русін'' з часам быў выціснуты з ужытку іншым палітонімам ''рускі'', але і пазней зрэдку ўжываўся раўнапраўна з ім.
 
== Паняцце «русін» ==
Паняцце ''русін'', як палітонім, у пісьмовых крыніцах упершыню сустракаецца ў [[Аповесць мінулых гадоў|«Аповесці мінулых гадоў»]], дзе ўжываецца раўнапраўна з ''руський'', ''людий руских'', кажучы пра людзей з Русі — у дагаворах з грэкамі [[Алег]]а ў 911 і [[Ігар]]а ў 945 г. Таксама ўжываецца ў дагаворах [[Смаленск]]а з [[Рыга]]й і Готландам, Статутах і дагаворах Вялікага княства Літоўскага і інш.