Іван Дзяменцьевіч Чэрскі: Розніца паміж версіямі

[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
др removed Category:Асобы using HotCat
Радок 1:
[[Выява:Jan Czerski.jpg|thumb|Іван Чэрскі]]
'''Іван Дзяменцьевіч Чэрскі''', '''Ян Дамінікавіч Чэрскі''' ([[{{ДН|15 мая|5|1845|3(15) мая]] [[1845]]}}, ф. Свольна, цяпер [[Верхнядзвінскі раён]] Віцебскай вобл.  25 чэрвеня ([[{{ДС|7 ліпеня]]) [[|7|1892]]|25|6}}, пас. Калымскі)  — геолаг і географ, даследчык [[Сібір]]ы.
 
== Біяграфічныя звесткі ==
Вучыўся ў Віленскім дваранскім інстытуце (1860-63). Прымаў удзел у [[паўстанне 1863-1864|паўстанні 1863-18641863—1864]] супраць царскага самадзяржаўя. За ўдзел у паўстанні выключаны з 4-га курса, пазбаўлены дваранскага звання, грамадзянскіх правоў і высланы ў Сібір салдатам. Быў асуджаны на бестэрміновую ссылку, пакаранне адбываў у [[Омск]]у.
 
Гады, якія Чэрскі правёў у ссылцы, сталі гадамі вывучэння прыродазнаўчых навук. У 1869 у сувязі з абвастрэннем хваробы сэрца быў пераведзены на вольнае пасяленне. У 1871 запрошаны Сібірскім аддзелам імператарскага [[Рускае геаграфічнае таварыства|Рускага геаграфічнага таварыства]] ў [[Іркуцк]], дзе працаваў пад кіраўніцтвам [[Аляксандр Чаканоўскі|А. Чаканоўскага]].
 
Пасля амністыі з жонкай і сынам у 1885 па запрашэнні Санкт-Пецярбургскай АН пераехаў у [[Пецярбург]], дзе абагульніў геолага-геаграфічныя веды па Сібіры.
Радок 11:
У 1891 І. Чэрскі ўзначаліў экспедыцыю ў раён рэк [[Калыма]] і [[Індыгірка]]. Адчуваўшы сябе дрэнна, ён аднак кіраваў экспедыцыяй, вёў запісы, дыктаваў жонцы і сыну свае назіранні. Прасіў іх абавязкова закончыць экспедыцыю і ўсе калекцыі і запісы перадаць у Пецярбург. Памёр у нізоўях Калымы, у пасёлку Калымскі каля вусця ракі [[Амалон]].
 
== У навуцы ==
Найбольшых дасягненняў І. Чэрскі дабіўся ў галіне [[геалогія|геалогіі]] і [[геаграфія|геаграфіі]]. Значны след пакінуў у заалогіі, анатоміі, археалогіі, метэаралогіі. Іван Дзяменцьевіч цікавіўся батанікай, этнаграфіяй, фальклорам. Адкрыў многа розных геаграфічных аб'ектаў, першым знайшоў і даследаваў палеалітычную стаянку ў Сібіры, сабраў і апісаў шэраг сучасных і выкапнёвых жывёл. Праводзіў геалагічныя і палеанталагічныя даследаванні ў [[Саяны|Саянах]], Прыбайкаллі, у басейне [[рака Ангара|Ангары]] і [[рака Ніжняя Тунгуска|Ніжняй Тунгускі]], склаў першую геалагічную карту ўзбярэжжа возера [[Байкал]], даследаваў басейн р. [[Селенга]] (Бурація). Быў узнагароджаны Рускім геаграфічным таварыствам малым сярэбраным і малым залатым медалямі, залатым медалём імя Ф. П. Літке.
 
Свае геолага-геаграфічныя веды па Сібіры даследчык абагульніў у шматтомнае выданне "«Землеведение Азии"». Яго выбіралі сябрам навуковых таварыстваў: Рускага геаграфічнага, Пецярбургскага прыродазнаўчага, Маскоўскага выпрабавальнікаў прыроды, Маскоўскага аматараў прыродазнаўства, антрапалогіі і этнаграфіі, Маскоўскага археалагічнага.
 
І. Чэрскі выказаў ідэю эвалюцыйнага развіцця рэльефу, прапанаваў адну з першых тэктоніка-палеагеаграфічных схем унутраных раёнаў Сібіры, якую пазней выкарыстаў і развіў аўстрыйскі геолаг [[Э. Зюс]] у працы "«Аблічча Зямлі"».
 
== Ушанаванне памяці ==
Радок 25:
 
== Літаратура ==
* Алдан-Семенов А. Черский / А. Алдан-Семенов. — М., 1962. — 222 с. — (Жизнь замечательных людей).
* Гарэцкі Р. Сын ліцвіна — вялікі расійскі натураліст. Чэрскі Іван Дзяменцьевіч / Р. Гарэцкі // Памяць: гісторыка-дакументальная хроніка Верхнядзвінскага раёна: у 2 кн. / рэдкал.: У. Богаў і інш. — Мн., 1999. — Кн. 1. — С. 68–7068-70.
* Грицкевич В. В поисках останков мамонтов / В. П.  Грицкевич // Путешествия наших земляков. Из истории страноведения Белоруссии. — Мн., 1968. — С. 187–205187—205.
* Дамінікоўскі Ф. Выдатныя географы — беларусы / Ф. Дамінікоўскі // Полымя. — 1945. —  7. — С. 152–165152—165.
* Ярмоленка В. За даляглядам Айкумены. Мн., 1995.
 
{{Commonscat|Jan Czerski}}
 
{{DEFAULTSORT:Чэрскі Іван}}
[[Катэгорыя:Асобы]]
[[Катэгорыя:Постаці беларускай геаграфіі]]
[[Катэгорыя:Постаці паўстання 1863-1864]]