Галісійцы: Розніца паміж версіямі

[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Turzh (размовы | уклад)
дрНяма тлумачэння праўкі
Turzh (размовы | уклад)
Радок 33:
Этнаграфічна галісійцы блізкія да рэшты насельніцтва Поўначы [[Пірынейскі паўвостраў|Пірынейскага (Іберыйскага) паўвостраву]].
 
Галісійцам уласцівыя дробныя пасяленні, змешчаныя недалёка адно ад аднаго і без строгай планіроўкі, а таксама [[хутар|хутары]]. Адмыслова галісійскае жытло — [[паліоcапальёоcа]].
 
[[Выява:Mostra-brincadeira-047.preview-1-.jpg|150px|left|thumb|''галісійскі нацыянальны жаночы касцюм'']]У нацыянальных касцюмах пераважаюць цёмныя колеры і тоўстыя ваўняныя тканіны, сукно, фланелі. Жаночы нацыянальны касцюм — доўгая спадніца і кофта з карсажам, ў якасці дэталяў — спадніца-накідка (мантэо) і хустка-дэнгэ, якою закрывалі спіну, а завязвалі накрыж на грудзях. Жаночае адзенне звычайна аздобленае стужкамі і ўпрыгожаннямі з [[бурштын|бурштыну]]. Галаўны ўбор — таксама хустка. Мужчынскі нацыянальны касцюм галісійцаў складаецца з вузкіх (святочныя) альбо шырокіх (будзённых, дзеля працы на палетку) штаноў да кален, кашулі, камізэлькі і кароткай курткі. Мужчынскі і жаночы абутак — скураныя чаравікі.