Чарацянка вяртлявая: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Xqbot (размовы | уклад)
др r2.7.3) (робат дадаў: ar:هازجة الماء
ілюстрацыя
Радок 38:
| ncbi = 68471
}}
[[Выява:1998. Stamp of Belarus 0270.jpg|250px|thumb|Паштовая марка Беларусі]]
'''Вяртлявая чарацянка, вяртлявая чаротаўка''' (''Acrocephalus paludicola'')  — птушка атрада вераб'інападобных.
 
== Апісанне ==
Дробная птушка. Даўжыня цела да 13  см, маса 11-12 г. Апярэнне спіны аліўкава-шэрае з цёмнымі плямамі і рыжым налётам, які ўзмацняецца да хваста. Надхвосце жаўтаватае з бурымі плямамі. Брушны бок рыжаваты, больш светлы на грудзях і горле. Добра прыкметныя жаўтавата-белыя палосы на галаве, ад іншых чарацянак адрозніваецца жаўтаватым адценнем апярэння і светлымі з падоўжнымі стракацінамі грудзямі.
 
== Пашырэнне ==
Гняздуецца ў сярэдняй частцы Еўропы і на захадзе Азіі. Уласціва высокая выбіральнасць гнездавых біятопаў. У Беларусі сустракаецца на Палессі. Зімуе на Балканах, у Малой Азіі і Паўночна-Заходняй Афрыцы.
 
Месцы пражывання: вялікія балоты, парослыя густой асакой, травяністыя тарфянікі, падобныя да лугавых застаялых балот, з асобнымі кустамі або курцінамі хмызняку, радзей зарастаючыя кар'еры торфараспрацовак, зарослыя сажалкі. Зараснікаў чароту і рагозу пазбягае.
 
== Асаблівасці біялогіі ==
Прылятае ў канцы красавіка - — пачатку траўня. Гнездавы перыяд пачынаецца з сярэдзіны траўня. Умела замаскіраванае гняздо размяшчае сярод асакі або каля асновы куста, густа парослага травяністай расліннасцю; звычайна над багнай або над вадой. Кладка ў траўні - — пачатку чэрвеня з 5-6 яек памерамі 17,6 x 13,1  мм. Асаблівасці біялогіі гнездавання амаль не вывучаны з-за рэдкай трапляльнасці птушкі і цяжкасці назірання. Адлёт пачынаецца ў канцы ліпеня, цягнецца ўвесь жнівень і да першых дзён верасня.
 
== Беларуская папуляцыя ==
 
Паводле дадзеных 15-гадовага маніторынга АПБ, у Беларусі засяроджана 40 % сусветнай папуляцыі віду, ад 3100 да 5600 пяючых самцоў. 15 % нацыянальнай папуляцыі сканцэнтрыравана на балотах [[Балота Званец|Званец]], [[Балота Спораўскае|Спораўскае]] і [[Балота Спораўскае|Дзікое]] ў [[Брэсцкая вобласць|Брэсцкай вобласці]]<ref>[http://news.tut.by/society/257873.html В Беларуси провели перепись "«пернатых гетер"»] {{ref-ru}}</ref>.
 
== Ахова ==
{{Чырвоная кніга Беларусі|жывёла}}
 
Від уключаны ў Чырвоны спіс МСАП, Чырвоную кнігу Беларусі.
 
{{зноскі}}
 
== У СецівеСпасылкі ==
* [http://redbook.minpriroda.by/animalsinfo.html?id=84 Артыкул у Чырвонай кнізе Беларусі] {{ref-ru}}
 
{{вікіфікацыя}}