Размовы:Фартэцыя: Розніца паміж версіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Wouk (размовы | уклад)
Няма тлумачэння праўкі
да 1-га пункту
Радок 30:
 
: Апошнія пытаньне мне надзвычай падабаюцца сваёй карэктнасцю, сп. Тарасевіч, таму ахвотна адкажу на іх: 1) памылковасць інтэрвікі залежыць не ад аднаго гэтага артыкула, а да суадносінаў тэрмінаў крэпасьць і фартэцыя ў бел. моўнай тэрміналогіі (заўважце я не адмаўляю першы варыянт, я аб гэтым ужо пісаў), таму "неправільнасьць" інтэрвікі вы вызначаеце згодна Вашаму суб'ектыўнаму ўяўленьню. У сваю чаргу ў Вашай пазыцыі я бачу неабгрунтаванае адмаўленне апошняга панятка. тут справа не аб сінонімах, а узроўнях і катэгорыя (спадзяюся больш менш патлумачыў нязгоду з выдаленнем інтэрвікі) 2) так, і дзякуючы Вам і сп. Літвіну імкнуся яго прытрымлівацца, спадзяюся Вы заўважылі. --[[Удзельнік:Wouk|Мікола Волкаў]] 23:38, 8 Сакавік 2008 (UTC)
 
Што ж, рады адносна 2-га пункту, і засталося высветліць з 1-м. На жаль, я проста не ведаю, як яшчэ гэта вам растлумачыць. У беларускай акадэмічнай тэрміналогіі замацаваны тэрмін "крэпасць". Ён можа не падабацца і г.д., але гэта так. Доказ? Папяровыя беларускія энцыклапедыі акадэмічнага выдання, пра якія казаў (дзве агульныя, адна гістарычная). "Крэпасць" ёсць, "фартэцыі" — няма.
 
Ведаю, словам "фартэцыя" карыстаюцца некаторыя аўтары (напрыклад, Сагановіч), і гэта, фактычна, не болей чым аўтарская лексіка, спроба ўвесці ў абарот замену тэрміну "крэпасць". Выкарыстанне гэтага тэрміну, напрыклад, у чыіхсьці публікацыях, не робіць яго аўтаматычна тоесным з "беларускай тэрміналогіяй". Пагатоў гэта не "дазваляе" "вырашаць называць нешта па-новаму" у Вікіпедыі.
 
А што, калі, і наогул ці будзе некалі потым з гэтымі тэрмінамі — не наш клопат, тут і зараз. Зараз мы проста пішам і карыстаемся, як *зараз* *прынята* ў *акадэмічных* крыніцах. І ад сябе дадам, што я асабіста вельмі рады, што не мне гэтае пытанне (тэрміну "крэпасць") вырашаць. Прапанаваная замена — проста і звычайна слабая (асабістая думка). Можна было б і лепей (асабістая думка).
 
Прапаную на гэтым скончыць. Я шчыра спадзяюся, што ад мяне болей не спатрэбіцца вяртацца да гэтага пытання. [[Удзельнік:Yury Tarasievich|Yury Tarasievich]] 23:56, 8 Сакавік 2008 (UTC)
Вярнуцца да старонкі «Фартэцыя».