Звон Нагасакі: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма тлумачэння праўкі
Радок 42:
 
== Гісторыя ==
[[Звон]] (150 кг) быў адліты майстрамі звонавага ліцця па ініцыятыве [[каталіцкая царква Японіі|каталіцкай царквы]] [[Японія|Японіі]] — ідэю ўстаноўкі ў [[Мінск]]у помніка падтрымаў каталіцкі арцыбіскуп горада Нагасакі Францыск Ксаверый Канамэ Сінамота. Ён з'яўляецца «двайніком» звона «Анёл», ўцалелагауцалелага пасля атамнай бамбардзіроўкі [[Нагасакі]] [[9 жніўня]] [[1945]] года, знойдзенага і адкапанага прыхаджанамі пасля бамбардзіроўкi пад развалінамі кафедральнага каталіцкага сабора [[Уракамі]], аднаго з першых хрысціянскіх храмаў Японіі. Пазней яго ўсталявалі ў цэнтры Нагасакі як напамін пра страшныя наступствы вайны.
 
На цырымонію асвячэння помніка і закладання капсул з зямлёй прыбыла з Японіі дэлегацыя духоўных і свецкіх асоб у колькасці 62 чалавек. На адкрыцці помніка [[24 верасня]] 2000 г. пробашч Нагасакскага [[каталіцызм|каталіцкага]] [[касцёл]]а Уракамі Сіэт Мімура сказаў: «Няхай гэты помнік сімвалізуе нашу салідарнасць з [[Беларусь|Беларуссю]] і тое, што нашы народы звязваюць не толькі эканамічныя і культурныя, але і духоўныя сувязі».