Масленіца: Розніца паміж версіямі

[недагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
вікіфікацыя
дапаўненне
Радок 2:
'''Масленіца, Сырны тыдзень''' — зімова-вясенні тыдзень перад пачаткам [[Вялікі пост|Вялікага посту]], які адзначаецца ў [[праваслаўная царква|Праваслаўнай царкве]]. Прыпадае на 8-ы [[тыдзень]] да [[Вялікдзень|Вялікадня]]. Назва паходзіць ад таго, што ў канцы [[Люты|лютага]] — пачатку [[сакавік]]а [[Карова|каровы]] паспявалі ўжо ацяліцца. Тады сялянскія гаспадаркі ставаліся багатымі на [[малако]] і рабілі прадукты з яго галоўнымі на стале.
 
[[Абрады і звычаі беларусаў|Абрадавымі]] стравамі тыдня былі [[масла]], [[тварог]] і [[сыр]]. Таксама штодзень частаваліся [[Бліны|блінамі]] без [[мяса]], таму паводле [[Хрысціянства|хрысціянскага]] звычаю тыдзень называўся ''мясапусным'' — пустым ад мяса. Лічылася, што ўвесь тыдзень увечары не варта было працаваць. Пашыранымі былі вечаровыя гасцяванні і коўзанне з [[Лёд|абледзянелых]] пагоркаў на санках. У [[чацвер]], што называўся ''шырокім'', частавалі [[аладка]]мі карову, аб'язджалі жарабцоў, што дасягнулі трохгадовага ўзросту, і абіралі вясковага [[пастух]]а на наступны год. Таксама цягам тыдню [[Зяць|зяці]] мелі завітаць да сваіх [[цешча]]ў на бліны. У [[Субота|суботу]] ладзіліся ''залоўкіны пасядзелкі'', калі гасцявалі адзін у аднаго сваякі, а моладзь запрагала ў [[сані]] [[Конь|коней]] з аздобленаю стужкамі і званочкамі [[вупраж]]жу.
 
== Даравальная нядзеля ==