Салары: Розніца паміж версіямі

2 754 байты дададзена ,  9 гадоў таму
Няма тлумачэння праўкі
 
==Асаблівасці культуры==
Галоўным заняткам здаўна з'яўляецца [[ірыгацыя|ірыгацыйнае]] земляробства. Вырошчваюць [[проса]], [[жыта]], [[кукуруза|кукурузу]], [[Грэчка|грэчку]], [[садавіна|садавіну]], [[гародніна|гародніну]] і г. д. Развядзенне жывёлы мае дапаможны характар. Распаўсюджаны цяслярнае, кавальскае, шавецкае рамёствы.
 
[[Кулінарыя|Кухня]] салараў мае шмат агульнага з [[кітайцы|кітайцамі]] і [[тыбетцамі|тыбатцамі]]. Звычайная ежа складаецца з густога супу ''куджа'', лапшы з кавалкамі мяса (бараніны і кураціны), [[рыс]]у, саланаватага [[чай|чая]] з [[малако]]м, які ўжываюць разам з [[хлеб]]ам. На святы робяць салодкія піражкі ''баацзы'', аладкі ''куймак'', паравыя пампушкі ''мома''. Ядуць палачкамі.
 
Салары селяцца буйнымі родамі ў невялікіх [[вёска]]х. Хаціны будуюць з [[гліна|гліны]] і сырой [[цэгла|цэглы]]. Замест [[фундамент]]у выкарыстоўваюць камяні. Бліз жытлаў узводзяцца гаспадарчыя пабудовы.
 
Ад суседзяў салары адрозніваюцца толькі некаторымі элементамі [[вопратка|вопраткі]]. Мужчыны апранаюць невялікі капялюш з тканіны. Жанчыны раней насілі ''кейту'', галаўны ўбор, які прыкрываў валасы, вушы, шыю і частку спіны.
 
У мінулым хлопцы ўступалі ў [[шлюб]] ва ўзросце 16 - 17 гадоў, дзяўчыны яшчэ раней. [[сям'я|Сем'і]] патрылакальныя малыя нуклеарныя і пашыраныя. Пашыраныя сустракаліся радзей. Звычайна гэта былі братэрскія сем'і ''агней''. Была распаўсюджана [[палігінія]].
 
Ужо ў кан. [[XVII|XVII]] ст. кітайскія ўлады перадалі зямлю ў карыстанне сем'ям, што садзейнічала знікненню традыцыйных абшчын. Аднак да нашых дзён захоўваюцца сваяцкія саюзы ''камсен''.
 
<gallery align=center>