Сёмуха: Розніца паміж версіямі

[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
афармленне
вікіфікацыя
Радок 27:
Разам з назвай, якая ў недалёкім мінулым была вельмі пашыранай практычна па ўсёй тэрыторыі Беларусі, цяпер шырока бытуе найменне «Тройца». Царкоўная назва свята — [[Пяцідзесятніца]]. Хрысціянскай царквой Пяцідзесятніца вытлумачваецца як свята сашэсця Святога Духа на апосталаў, належыць да ліку двунадзесятых святаў і адзначаецца на пяцідзесяты дзень пасля Вялікадня. У культавую практыку праваслаўнай царквы свята Тройцы ўведзенае ў XIV ст.
 
Сёмуха належыць да ліку святаў, якія не маюць выразна акрэсленай даты і адзначаюцца ў залежнасці ад Вялікадня. Ёсць шэраг фактаў, якія дазваляюць выказаць сцверджанне, што і ў часы паганства яно было таксама рухомым, залежала ад прыродных зрухаў, у першую чаргу ад часу з'яўлення лісця на дрэвах, якія ўсведамляліся як культавыя. На Беларусі такімі былі дуб (сімвал мужчынскага пачатку), клён, ясень (якія таксама ў залежнасці ад мясцовых культурных і прыродных умоў разглядаліся як дрэвы мужчынскага кшталту), бяроза (сімвал і тыповае ўвасабленне жаночага пачатку), ліпа, рабіна і іншыя «жаночыя» дрэвы. Апрыёры можна сцвярджаць, што ў часы паганства свята Сёмуха не магло адзначацца раней, чым распусцяцца асноўныя культавыя дрэвы, бо "веснавыя песні не спяваюць на «голы лес», чакаюць, калі ён пакрыецца лісцем або калі першы раз закуе зязюля. Каляндарны рух часу святкавання Сёмухі, як можна меркаваць, укладваўся ў двухтыднёвы прамежак (для параўнання адзначым, што царкоўная Тройца магла святкавацца ў прамежку з {{СС2|23 |мая||10|}} па {{СС2|26 |чэрвеня||13|}}).
 
Шэраг фактаў дазваляе сцвярджаць, што ў дахрысціянскія часы і, магчыма, у раннім хрысціянстве Сёмуха і звязаны з ёю цыкл святаў працягваліся да Пятра, прынамсі Купалле ўваходзіла ў дадзеную святочную парадыгму («на Купалу вечарам заканчваецца спяванне веснавых песняў»).