Давыд Гарадзенскі: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
др вікіфікацыя
Няма тлумачэння праўкі
Радок 2:
'''Давыд Гарадзенскі''' (? — [[1326]]) — [[ВКЛ|вялікалітоўскі]] палкаводзец, староста гарадзенскі, зяць вял.кн. [[Гедымін]]а.
 
У нямецкіх хроніках называецца кашталянам або старостам Гарадзенскага замка, у Пскоўскім летапісе — князем. На думку [[В. Тацішчаў|В. Тацішчава]], быў сынам пскоўскага князя [[Даўмонт Пскоўскі|Даўмонта]] і гэта меркаванне пашыранае, але пацверджанняў не мае. Упершыню Давыд Гарадзенскі ўзгадваецца у хроніцы [[П. Дусбург]]а пад [[1314]] годам, калі паспяхова ўзначальваў абарону [[Новагародак|Новагародка]] супраць крыжакоў. У [[1319]] узначальваў паход вялікалітоўскага войска супраць Ордэна ў [[Старажытная Прусія|Прусію]], у [[1323]] двойчы прыходзіў на дапамогу [[Пскоў|Пскову]] супраць [[Лівонскі ордэн|Лівонскага ордэна]], а таксама зрабіў паход у Добжынскую зямлю ў [[Польшча|Польшчы]]. У [[1324]] у час крыжацкага паходу быў разбураны яго маёнтак Давыдзішкі ў Літве. У тым жа годзе вадзіў войска ў [[Мазовія|Мазовію]], у [[1326]] — на дапамогу польскаму каралю [[Уладзіслаў Лакаток|Уладзіславу Лакатку]] супраць [[Маркграфства Брандэнбург|маркграфства Брандэнбургскага]]. У гэтым паходзе быў забіты ў спіну мазавецкім рыцарам Анджэям Госцем, які, магчыма, быў падкуплены крыжакамі<ref>Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 5. — Мінск, 1997. С. 565</ref>. ПахаваныПаводле меркаванняў некаторых даследчыкаў, мог быць пахаваны ў Гродне, каля Барыса-Глебскай[[Барысаглебская царква, Гродна|Барысаглебскай царквы{{крыніца?}}]].
 
{{зноскі}}