Адкрыць галоўнае меню

Змены

4 байты дададзена ,  6 гадоў таму
вікіфікацыя
'''Хвойныя''' (''Pinophyta, Coniferae'') — [[аддзел, біялогія|аддзел]] ([[Клас, біялогія|клас]]) голанасенных раслін.
 
Разнаспоравыя дрэвы і кусты з монападыяльным галінаваннем. Ствол складанай будовы, з другасным патаўшчэннем. Лісце пераважна шматгадовазялёнае, звычайна дробнае суцэльнае, лускападобнае, падоўжанае пляскатае або іголкападобнае (ігліца). Кветак няма. Амаль ва ўсіх сучасных відаў ёсць раздзельнаполыя стробілы[[стробіл]]ы — укарочаныя рэпрадуктыўныя парасткі (т. зв. мужчынскія і жаночыя шышкі).
 
Пашыраны па ўсім зямным шары (акрамя Антарктыды), асабліва ва ўмераных шыротах Паўночнага паўшар'я. На Беларусі 5 родаў ([[елка]], [[піхта]], [[хвоя]], [[ціс]], [[ядловец]]), каля 100 відаў і форм інтрадукаваны ў сады і паркі. Многія з хвойных — лесаўтваральнікі.
Ананімны ўдзельнік