Хамелеоны: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
др арфаграфія
вікіфікацыя
Радок 21:
'''Хамелеоны''' (''Chamaeleonidae'') — [[сямейства, біялогія|сямейства]] яшчарак.
 
Выдзяляецца 4 [[Род, біялогія|роды]], каля 90 [[Від, біялогія|відаў]] — своеасаблівых, здольных мяняць афарбоўку і «страляць» доўгім языком па сваіх ахвярах.
 
Даўжыня цела да 60 см. [[Тулава]] сціснутае з бакоў, укрыта рагавымі зярнятамі і бугаркамі. ННа [[Галава|галаве]] ў многіх відаў рагавыя і скураныя нарасці. Ногі доўгія, пяціпальцыя. [[Хвост]] доўгі, учэпісты. [[Вока|Вочы]] вялікія, з тоўстымі зрослымі павекамі і маленькай цэнтральнай адтулінай для зрэнкі; рухі вачэй незалежныя. Афарбоўка цела мяняецца ў залежнасці ад умоў асяроддзя, голаду, смагі, сполаху і інш.
 
Гэтыя трапічныя дрэвавыя жывёлы водзяцца галоўным чынам на востраве [[Мадагаскар]], у [[Афрыка|Афрыцы]] і на суседніх з ёй [[Востраў|астравах]]. Адзінкавыя віды сустракаюцца ў [[Паўднёвая Еўропа|Паўднёвай Еўропе]], [[Малая Азія|Малой Азіі]], [[Індыя|Індыі]], [[Шры-Ланка|Шры-Ланцы]] і інш.
 
Кормяцца пераважна [[Насякомыя|насякомымі]], дробнымі [[Пазваночныя|пазваночнымі]]. Большасць яйцакладныя, ёсць яйцажывародныя.
 
== Літаратура ==