Сумчатыя: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма тлумачэння праўкі
Радок 33:
}}
'''Сумчатыя''' (''Metatheria'', ''Marsupialia'') — інфраклас [[сысуны|млекакормячых]].
 
== Апісанне ==
Даўжыня ад 4 да 300 см, маса да 90 кг. Раслінаедныя, насякомаедныя, драпежныя, ёсць усёедныя. Размнажэнне ад аднаго да некалькіх разоў за год. Самкі большасці відаў маюць вывадковую сумку (адсюль назва), у якую адкрываюцца саскі (2—6) малочных залоз. Дзіцяняты нараджаюцца слабаразвітымі і развіваюцца ў сумцы (да 250 сут.), дзе прымацоўваюцца да саска, з якога [[малако]] выпырскваецца пры скарачэнні спецыяьных [[мышцы|мышцаў]].
 
== З'яўленне і распаўсюджванне ==
Зыходзячы з палеанталагічных даследаванняў, сумчатыя былі вельмі распаўсюджаныя ў мезазоі, але пазней іх, як і клаачных, выцеснілі [[плацэнтарныя]] з большасці кантынентаў. Час з'яўлення сумчатых, па некаторых адзнаках, ~ 186—193 млн год. ([[Юрскіюрскі перыяд]]). Найстаражытнымі выкапнёвымі парэшткамі сумчатых лічацца знойдзеныя ў адкладах Крэйдавагамелавога перыяду правінцыі [[Ляанін]], на паўднёвым усходзе Кітая, парэшткі сысуна ''Sinodelphys szalayi'' ўзростам 125 млн гадоў.
 
Большасць сумчатых [[Паўднёвая Амерыка|Паўднёвай Амерыкі]] вымерлі пасля ўзнікнення натуральнага моста паміж Паўднёвай і Паўночнай Амерыкай, па якім з поўначы на ​​поўдзень сталі пранікаць новыя віды («вялікі Міжамерыканскі абмен»). Толькі апосумы змаглі вынесці канкурэнцыю і нават распаўсюдзіцца на поўнач.
 
У адрозненне ад Паўднёвай Амерыкі аўстралійскі свет сумчатых ў выніку геаграфічнай ізаляцыі захаваўся да гэтага дня, аднак пасля з'яўлення чалавека 45000 гадоў таму і тут ён зведаў істотныя змены. Згодна з шырока распаўсюджанай гіпотэзай усе віды буйных сумчатых былі выкаранены пасяленцамі неўзабаве пасля іх высадкі ў Аўстраліі. Існуюць аднак даследаванні, якія сцвярджаюць, што буйныя сумчатыя суіснавалі з чалавекам да 15 000 гадоў назад і вымерлі ў выніку холаду і засух апошняга ледніковага перыяду. Па гэтай гіпотэзе прычынай іх вымірання стаў не чалавек, а іх недастатковая адаптацыйная здольнасць. Аднак уплыў чалавека ўсё ж бясспрэчны. У 1936 памёр апошні тасманійскі [[сумчаты тасманскі воўк, выцесненыя здзічэлым сабакам дзiнга. У цяперашні час у свеце налічваецца каля 250 відаў сумчатых]].
 
У цяперашні час у свеце налічваецца каля 250 відаў сумчатых. Пашыраны пераважна ў [[Мацярык Аўстралія|Аўстраліі]], а таксама на а-вах [[Вялікія Зондскія астравы|Вялікія Зондскія]], [[Тасманія]], [[Новая Гвінея]], у Паўднёвай, Цэнтральнай і Паўночнай Амерыцы; акліматызаваны ў [[Новая Зеландыя|Новай Зеландыі]]. Насяляюць разнастайныя ландшафты і вадаёмы.
== Гл. таксама ==
 
== Класіфікацыя ==
* [[Кускусы]]
Падзяляюцца на 2 падатрады, адрозніваецца каля 250 відаў. Да сумчатых адносяцца: [[апосумы]], [[вамбат]], [[кааяа]], [[кенгуровыя]], [[кускусы]], [[цэналеставыя]] і інш.
 
== Літаратура ==
* БЭ ў 18 тамах, Т.15, 2002, С.268 // ''Сумчатыя'': Э. Р. Самусенка
 
[[Катэгорыя:Сумчатыя| ]]
 
{{Link FA|de}}