Міхал Карыцкі: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
др кат.
Няма тлумачэння праўкі
Радок 24:
|Вікітэка=<!-- спасылка на Вікітэку -->
}}
'''Міхал КАРЫЦКІ''' ({{ДН|4|9|1714}}, [[Вёска Дзітрыкі, Тарноўскі сельсавет|в. Дзітрыкі]] Лідскага пав. Віленскага ваяв., цяпер [[Лідскі раён|Лідскі р-н]]  Гродзенскай вобл. — {{ДС|10|3|1781}}, [[Мінск]])  — [[ВКЛ|вялікалітоўскі]] паэт-лацініст [[эпоха Асветніцтва|эпохі Асветніцтва]], манах-езуіт, педагог, філосафдоктар філасофіі. Брат [[Караль Фларыян Карыцкі|К.  Ф.  Карыцкага]].
 
== Біяграфічныя звесткі ==
Нарадзіўся ў спадчынным маёнтку Дзітрыкі ў шляхецкай сям'і. Бацьку звалі Аляксандрам, а маці Тарэзай; у элегіі «Да брата Караля» Міхал Карыцкі згадвае таксама сваіх братоў Анупрэя, Луку, Сымона, Андрэя і [[Караль Фларыян Карыцкі|Караля]], найбольш знакаміты з іх быў апошні, які зрабіў вялікі ўклад у распрацоўку тэорыі аратарскага мастацтва, абнаўленне сістэмы адукацыі.
Пачатковую адукацыю атрымаў у Бабруйску, затым вучыўся ў [[Віленская езуіцкая акадэмія|Віленскай езуіцкай акадэміі]] на факультэце філасофіі і тэалогіі. З 1730 брат ордэна [[езуіты|езуітаў]]. Пасля вучобы пакінуты ў акадэміі, дзе выкладаў граматыку, паэтыку і рыторыку. Атрымаў ступень доктара філасофіі; быў рэктарам [[Нясвіжскі калегіум езуітаў|Нясвіжскага калегіума езуітаў]], чытаў лекцыі ў калегіумах і школах [[Мінск]]а, [[Слуцк]]а. [[Пінск]]а, [[Бабруйск]]а. Падзяляў ідэі Асветніцтва; імкнуўся палепшыць сістэму адукацыі, надаць ёй больш свецкі характар. Яго вучнем быў паэт [[Адам Нарушэвіч]]. З 1770 па 1773 працаваў у Бабруйску дырэктарам бібліятэкі ў езуіцкім калегіуме. Пасля скасавання (1773) Папам рымскім ордэна езуітаў Карыцкі быў прызначаны [[Адукацыйная камісія|Адукацыйнай камісіяй]] рэктарам Мінскай ваяводскай школы. Забарона Ордэна вельмі ўразіла М. Карыцкага, як і тое, што расійская імператрыца Кацярына ІІ дала выгнанцам з амаль усяго свету прытулак у Полацку, ягоная прыхільнасць да Расіі вылілася ў шматлікіх вершах, што склалі аснову пасмяротнага зборніка «Песні» (1817).
 
Дзіцячыя гады Міхал правёў у маёнтку бацькоў, а затым быў выпраўлены на навучанне ў Бабруйскую езуіцкую рэзідэнцыю, пры якой існавала школа з класамі граматыкі, паэтыкі і рыторыкі. Яшчэ да гэтага прыватна або іншым шляхам ён павінен быў атрымаць пачатковую адукацыю. Выхаванне яго паэтычнага майстэрства адбывалася, відаць, ужо пазней — у [[Віленская езуіцкая акадэмія|Віленскай езуіцкай акадэміі]] на факультэце філасофіі і тэалогіі.
 
7 чэрвеня 1730 ў Вільні М. Карыцкі ўступае ў [[ордэн езуітаў]]. Паспяхова прайшоўшы выпрабаванні ў навіцыяце (1730—31), ён быў накіраваны ў [[Слуцк]] для атрымання педагагічнай адукацыі (1732—33). Тут пазнаёміўся з [[А. Скарульскі]]м, разам з якім потым займаўся мадэрнізацыяй школьнай сістэмы. У 1733 паэт прыехаў у [[Вільня|Вільню]] для вывучэння ў акадэміі курса філасофіі, які доўжыўся тры гады.
 
Пасля вучобы пакінуты ў акадэміі, дзе ў 1736—38 выкладаў граматыку, паэтыку і рыторыку. У 1738 яго перавялі ў Варшаўскі калегіум, які адміністрацыйна належыў да Літоўскай езуіцкай правінцыі, на пасаду выкладчыка паэтыкі. У гэтым жа калегіуме з 1739 ён становіцца студэнтам тэалагічнага факультэта. У 1742 М. Карыцкі вяртаецца ў Віленскую акадэмію, каб прадоўжыць тут вывучэнне тэалогіі. За год да заканчэння прыняў святарскі сан, а ў 1743 здаў іспыт за курс тэалогіі. Пасля ён мусіў яшчэ год быць у Вільні, каб падрыхтавацца да пастырскай і педагагічнай дзейнасці.
 
У 1744 яго накіроўваюць выкладчыкам паэтыкі і рыторыкі ў Мінскі калегіум. А ў 1745—46 навуч. годзе ён зноў апынуўся ў Віленскай акадэміі, дзе выкладаў рыторыку і атрымаў ступень магістра філасофіі і вызваленых навук.
 
Дзеля выхавання кадраў маладых настаўнікаў М. Карыцкага накіравалі прафесарам у Слуцкую семінарыю, дзе ён працаваў два гады (1746—48). У 1748—50 ён знаходзіўся ў Пінскім калегіуме. Пасля атрымання ступені доктара філасофіі працаваў у Віленскай акадэміі прафесарам і сеньёрам філасофскага факультэта (1750—55), тут яго вучнем быў паэт [[Адам Нарушэвіч]]. У 1756—63 Міхал Карыцкі выкладаў у розных калегіумах Беларусі і Польшчы: [[Варшава|Варшаве]], [[Драгічын-Надбужскі|Драгічыне]], [[Мінск]]у, [[Нясвіж]]ы. У 1763 яго прызначылі рэктарам Варшаўскага калегіума. Пры яго рэктарстве дасягнуў росквіту і Варшаўскі свецкі калегіум для шляхты.
 
3 гэтага ж часу пачынаецца перыяд актыўнай паэтычнай творчасці Міхала Карыцкага: выходзяць асобнымі выданнямі эпіграмы да Младзяёўскага і на каранацыю Станіслава Аўгуста, элегія да Антонія Пшэздзецкага. А ў 1766 з'явіўся лацінскі зборнік Яна Яноцкага «Выбранае з польскай літаратуры», дзе былі надрукаваны дзве згаданыя эпіграмы і яшчэ шэсць новых твораў. Перадрукоўка ў зборніку раней апублікаваных вершаў сведчыць пра прызнанне таленту паэта, рост яго папулярнасці.
 
6 верасня 1766 Міхал Карыцкі заняў пасаду кіраўніка Мазавецкай правінцыі езуітаў. Падзяляў ідэі Асветніцтва; імкнуўся палепшыць сістэму адукацыі, надаць ёй больш свецкі характар. Пры падтрымцы брата Караля працаваў над удасканаленнем адукацыі. Увёў іспыты па прадмету і методыцы навучання для кандыдатаў у выкладчыкі, адмяніў састарэлы метад дыктавання лекцый і прадпісаў шырока выкарыстоўваць падручнікі. Клапаціўся пра забеспячэнне студэнцкіх бібліятэк, выпісваў кніжкі з-за мяжы. Вялікая ўвага звярталася і на маральнае выхаванне моладзі, асабліва вучняў, што жылі ў канвіктах (інтэрнатах).
 
У 1770 паэт пакінуў пасаду і ў 1770—71 выконваў абавязкі кансультанта ў Полацкім калегіуме, а затым быў пераведзены ў [[Бабруйск]], дзе працаваў прапаведнікам і загадчыкам школьнай бібліятэкі. Прычына перамяшчэння М. Карыцкага магчыма абумоўлена тым, што яго актыўная асветніцкая дзейнасць не падабалася некаторым кансерватыўным колам езуітаў. Пасля скасавання (1773) Папам ордэна езуітаў [[Адукацыйная камісія]] прызначыла М. Карыцкага на пасаду прэфекта Мінскага калегіума, які неўзабаве быў пераўтвораны ў ваяводскую школу.
 
Міхал Карыцкі не пакідаў займацца паэзіяй. У 1771 выйшаў другі зборнік Яна Яноцкага «Новыя творы сармацкіх музаў», куды ўвайшлі пяць новых твораў паэта: панегірык, дзве элегіі і дзве эпіграмы. Забарона ордэна езуітаў вельмі ўразіла М. Карыцкага, як і тое, што расійская імператрыца Кацярына ІІ дала выгнанцам з прытулак у [[Полацк]]у, яго прыхільнасць да Расіі вылілася ў вершах, што склалі аснову пасмяротнага зборніка «Песні» (1817).
 
У Мінску асветнік працаваў да пенсіі, займаючыся школьнымі справамі. Яго новыя вершы, датаваныя 1780—81, былі надрукаваны, відаць, ужо пасля таго, як ён па стану здароўя пакінуў працу ў школе. У апошні год працы ў Мінскай ваяводскай школе паводле ўказу караля [[Станіслаў Аўгуст Панятоўскі|Станіслава Аўгуста]] М. Карыцкі быў узнагароджаны медалём Merentibus (заслужаны). Кароль прапанаваў яму выдаць збор твораў. Але ў 1780 здароўе Міхала Карыцкага значна пагоршылася, 13 чэрвеня ён па хваробе быў вызвалены ад пасады.
 
На пачатку наступнага года М. Карыцкаму была прызначана пажыццёвая пенсія, якая павінна была выплочвацца з 1 красавіка. Аднак 10 сакавіка 1781 жыццё паэта абарвалася. Cваю маёмасць Міхал Карыцкі ахвяраваў на патрэбы Мінскай школы, дзе выкладаў у апошнія гады.
 
== Творчасць ==
Міхал Карыцкі  — пачынальнік класіцызму як творчага метаду, яго паэзія паўплывала на лацінамоўную паэзію Рэчы Паспалітай эпохі Асветніцтва. Пісаў вершы, казкі, элегіі, пасланні, пародыі [[лацінская мова|лацінскай мовай]].

Большасць твораў прысвечана тагачасным грамадскім і культурным дзеячам, мясцовым падзеям. Найбольш вядомая сярод іх  — эпічная паэма «Птушыны сейм». Пры жыцці выдаў 25 вершаў, у т.л. «Аўстрыйскі Марс» ([[1756]]), «Дыфірамб» ([[1757]]), «Песня» ([[1781]]). Аўтар элегій «Да Касакоўскага» і «Да брата Караля», прыродаапісальнай оды «Да Зімы». Некаторыя вершы былі апублікаваныя ў зборніку [[Даніэль Яноцкі|Д. Яноцкага]] «''Musarum Sarmaticarum specimina nova''» (1771). Ппраз 36 гадоў пасля смерці, у [[Полацкая езуіцкая акадэмія|Полацкай езуіцкай акадэміі]], быў выдадзены зборнік твораў М. Карыцкага пад назвай «Песні» («''Carmina М. Korycki''», на лац., Полацк, 1817).
 
Вядома 25 вершаваных твораў М. Карыцкага, выдадзеных прыжыццёва: 11 з іх выйшлі асобнымі выданнямі, 12 апублікаваны у зборніках Яна Яноцкага, а 2 — асобна і ў зборніках Яноцкага. Мяркуючы па ўсім, вершы карысталіся папулярнасцю і выдаваліся вялікімі накладамі. Творы арганічна ўліваліся ў літаратурны працэс у Рэчы Паспалітай, чыталіся тут, уплывалі на розум і пачуцці сучаснікаў.
 
Праз 36 гадоў пасля смерці, у [[Полацкая езуіцкая акадэмія|Полацкай езуіцкай акадэміі]], быў выдадзены зборнік твораў М. Карыцкага пад назвай «Песні» («''Carmina М. Korycki''», на лац., Полацк, 1817).
 
== Літаратура ==