Маньчжуры: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
EmausBot (размовы | уклад)
др r2.7.2+) (робат дадаў: ru:Маньчжуры
Радок 13:
 
==Паходжанне і гісторыя==
Маньчжурская злучнасць склалася ў раёне на поўдзень ад сярэдняга [[Рака Амур|Амура]] ў [[XVI стагоддзе|XVI]] - [[XVII стагоддзе|XVII]] стст., калі ўладар Нурхацы ([[1559]] - [[1626]] гг.) аб'яднаў 66 мясцовых родаў і стварыў дзяржаву Маньчжоў. Аснову маньчжурскай супольнасці склалі групы тунгусаў (продкаў таксама [[эвены|эвенаў]] і [[эвенкі|эвенкаў]]), а таксама мясцовыя народы, які жылі ля Амура з глыбокай старажытнасці, Пэўны ўдзел прынялі прадстаўнікі [[кітайцы|кітайцаў]], [[карэйцы|карэйцаў]], [[манголы|манголаў]] і іншых суседніх народаў. У выніку маньчжуры доўгі час падзяляліся на "сапраўдных", якія паходзілі з перадгор'яў Чанбайшань, і "новых", што далучыліся пазней.
 
Нурхацы рэфармаваў традыцыйныя родавыя абшчыны, злучыў іх у 8 ваенных аб'яднанняў - сцягоў ''гуса''. У кожны ''гуса'' ўваходзіла 5 палкоў ''чжалань'', у кожны ''чжалань'' - 5 рот ''ніру''. Нурхацы і яго пераемнікі здолелі ўсталяваць кантроль над часткай паўночна-усходнега [[Кітай|Кітая]]. У [[1644]] г., калі [[Горад Пекін|Пекін]] апынуўся ў руках сялян-паўстанцаў, і імператар скончыў жыццё самагубствам, маньчжуры ўвайшлі ў саюз з кітайскай імператарскай арміяй і захапілі сталіцу Кітая. Была створана маньчжурская [[дынастыя Цын]], якая ў другой палове XVII - [[XVIII стагоддзе|XVIII]] стст. здолела усталяваць сваю ўладу на тэрыторыі ўсяго Кітая, а таксама пашырыць яго межы на захад і на поўнач. У [[1688]] г. быў заключаны дагавор з [[Расія]]й, які гарантаваў далучэнне зямель паўднёва-усходняй [[Сібір]]ы. Для лігітымізацыі кіравання імператары Цын заключалі шлюбныя саюзы з прадстаўніцамі вышэйшых родаў манголаў.