Браян Кабылка: Розніца паміж версіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Новая старонка: ''''Браян Кабылка''' (анг.: Brian Kobilka; нар. 1955, штат Мінесота, ЗША) — амерыканскі крышталог...'
(Няма розніцы)

Версія ад 08:49, 11 кастрычніка 2012

Браян Кабылка (анг.: Brian Kobilka; нар. 1955, штат Мінесота, ЗША) — амерыканскі крышталограф, лаўрэат Нобелеўскай прэміі па хіміі (2012) (сумесна з Робертам Лефкавіцам) з фармулёўкай «за даследаванні рэцэптараў-ГТФаз».

Біяграфія

Браян Кабылка нарадзіўся ў 1955 годзе ў мястэчку Літл-Фолс, штат Мінесота, ЗША. Ён скончыў Дулуцкі ўніверсітэт Мінесоты, дзе атрымаў ступень бакалаўра. Пасля ён з адзнакай скончыў медыцынскі факультэт Ельскага ўніверсітэта. Пасля праходжання ардынатуры на медыцынскім факультэце Вашынгтонскага ўніверсітэта ў Сент-Луісе Кабылка уладкаваўся даследчыкам пад кіраўніцтвам Роберта Лефкавіца ва Універсітэце Дзюка. Там ён праводзіў кланаванне β2-адрэнергічных рэцэптараў. У 1989 годзе Кабылка пераехаў у Стэнфард. У 1987-2003 гады ён працаваў даследчыкам ў Медыцынскім інстытуце Говарда Х'юза.

Вядомасць Браяну Кабылцы прынесла даследаванне структуры і функцыянальнасці рэцэптараў, спалучаных з G-бялком. У прыватнасці, групе Кабылкі атрымалася вызначыць малекулярную структуру β2-адрэнергічных рэцэптараў.

У 1994 годзе Кабылка атрымаў прэмію імя Джона Абеля па фармакалогіі. У 2007 годзе часопіс Science пазначыў яго даследаванне структуры GPCR-рэцэптараў як другі па значнасці навуковы прарыў года.