Розніца паміж версіямі "Вялікі пост"

арфаграфія
(tagged non-categorized.)
(арфаграфія)
 
=== 4-я нядзеля, Іаана Лесвічніка ===
Набажэнствы чацвертайчацвёртай нядзелі ўслаўляюць падзвіжніка VII стагоддзя [[святы Іаан Лесвічнік|прападобнага Іаана Лесвічніка]], аўтара кнігі «Лесвіца раю». У сваім творы Св. Іаан намаляваў шлях паступовага ўзыходжання чалавека па лесвіцы духоўнай дасканаласці. «Лесвіца» ўказвае 30 ступеняў дасканаласці, па колькасці гадоў зямнога жыцця Збавіцеля, Яго грамадскага служэння чалавечаму роду.
 
=== 5-я нядзеля, Марыі Егіпецкай ===
 
== Каталіцкая традыцыя ==
'''Вялікі пост''' — саракадзённы літургічны перыяд падрыхтоўкі да Велікодных святаў, які пачынаецца ў [[Папялец|Папяльцовую сераду]]. На ўзор саракагадовага вандравання, якое, распачаўшыся ў свята Пасхі, прывяло выбраны народ з эгіпэцкайегіпецкай няволі ў зямлю абяцаную, а таксама па прыкладу самога Хрыста, які сорак дзён прабываў у пустыні, Касцёл рыхтуецца да [[Пасхальны Трыдуум|Пасхальнага Трыдуума]]. Гэты перыяд звязаны з пакаяннем і аскезай, а таксама асаблівым чынам прысвечаны разважанню над Мукай Пана (пасійныя набажэнствы). У хрысціянскай традыцыі Вялікі пост заўсёды быў звязаны з устрыманнем ад удзелу ў забавах, ад мясных страваў і ад алькаголюалкаголю. Знешнімі праявамі Вялікага посту з'яўляюцца: фіялетавы колер літургічнага адзення, адсутнасць у Святой Імшы спеву «Алілуя» і гімна «Хвала на вышынях Богу…», больш сціплае аздабленне касцёлаў, а з пятай нядзелі Вялікага посту — захінутыя фіялетавай тканінай крыжы.
 
[[Вялікі тыдзень]] — апошні тыдзень перад Вялікаднем, асаблівым чынам прысвечаны разважанню над збавеннай Мукай Пана. Ён пачынаецца ў Пальмовую нядзелю, а завяршаецца ў Нядзелю Змёртвыхпаўстання Пана. Асноўныя літургічныя цэлебрацыі Вялікага тыдня наступныя: у Вялікі чацвер — Імша Вячэры Пана; у Вялікую пятніцу — літургія на ўшанаванне Мукі Пана, падчас якой адбываецца адарацыя святога Крыжа; і, нарэшце, Пасхальная вігілія ў Святую ноч (святы пасхальны Трыдуум).