Жыгімонт II Аўгуст: Розніца паміж версіямі

[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
др r2.7.2) (робат дадаў: he:זיגמונט השני אוגוסט
Няма тлумачэння праўкі
Радок 3:
'''Жыгімонт Аўгуст''' ([[1 жніўня]] [[1520]] — {{ДС|7|7|1572}}, Кнышын) — [[Вялікія князі літоўскія|вялікі князь літоўскі]] ([[1544]]-1572), [[Каралі Польшчы|кароль польскі]] ([[1548]]-1572). Сын [[Жыгімонт Стары|Жыгімонта Старога]] і [[Бона Сфорца|Боны Сфорца]].
 
 
== Біяграфія ==
У [[1522]] [[сойм ВКЛ]] даў гарантыю Жыгімонту Старому, што пасля яго смерці Жыгімонт Аўгуст будзе абраны вялікім князем. У [[1526]] пасля смерці апошніх мазавецкіх князёў Бона Сфорца намагалася перадаць [[Мазавецкае княства]] Жыгімонту Аўгусту, але яно было далучана проста да Польшчы. На сойме ВКЛ у кастрычніку [[1529]] году Жыгімонт Аўгуст абраны вялікім князем пры жыцці бацькі, а [[18 снежня]] на польскім сойме Жыгімонт Стары дамогся абрання сына польскім каралём. Каранаваны ў Кракаве [[20 лютага]] [[1530]], але рэальная ўлада ў Польшчы і ВКЛ засталася ў Жыгімонта Старога.
 
Радок 8 ⟶ 10:
 
У [[1544]] Жыгімонт Аўгуст пачаў рэальная кіраванне ў [[ВКЛ]], але Жыгімонт Стары захоўваў правы кантролю над выдаткамі велікакняжацкага скарбу.
[[Выява:Barbararadziwill death 19th century.jpg|thumb|злева|Серць [[Барбара Радзівіл|Барбары Радзівіл]]. Карціна [[Ян Матэйка|Яна Матэйкі]], [[1860]]]]
 
У [[1547]] Жыгімонт Аўгуст пабраўся шлюбам з [[Барбара Радзівіл|Барбарай Радзівіл]]. У выніку гэтага шлюбу браты Барбары [[Мікалай Радзівіл Руды]] і [[Мікалай Радзівіл Чорны]] занялі пануючае становішча ў ВКЛ, і пэўны час Жыгімонт Аўгуст быў пад іх уплывам. Жыгімонт Стары і Бона Сфорца былі супраць гэтага шлюбу, як і значная частка польскіх магнатаў.
Радок 13 ⟶ 16:
Пасля смерці бацькі (1548) Жыгімонт Аўгуст стаў поўнаўладным каралём і вялікім князем. Заключыў тайны дагавор аб узаемнай дапамозе з каралём [[Чэхія|Чэхіі]] і [[Венгрыя|Венгрыі]] Фердынандам I Габсбургам. Гэты саюз быў замацаваны, калі пасля смерці Барбары Радзівіл ([[1551]]) Жыгімонт Аўгуст пабраўся шлюбам з эрцгерцагіняй Екацярынай, сястрой сваёй першай жонкі. Пазней адмовіўся ад саюзу з [[Габсбургі|Габсбургамі]].
 
=== Знешняя палітыка ===
Знешняя палітыка Жыгімонта Аўгуста была накіравана на захаванне мірных стасункаў з суседнімі дзяржавамі. [[Герцагства Прусія]] заставалася [[васал]]ам Польшчы. Стасункі з [[Швецыя]]й палепшыліся, калі ў [[1568]] сталец там заняў [[Юхан III]], швагр Жыгімонта Аўгуста. Але адносіны з [[Маскоўская дзяржава|Маскоўскай дзяржавай]] былі кепскія, [[Іван IV]] пачаў [[Лівонская вайна, 1558-1583|Лівонскую вайну]] (1558—1582), якая падштурхнула ВКЛ да заключэння [[Люблінская унія|Люблінскай уніі]] ([[1569]]).
 
=== Унутраная палітыка ===
Унутраная палітыка Жыгімонта Аўгуста была накіраваная на паляпшэнне становішча і павялічэнне ўплыву сярэдняй [[шляхта|шляхты]]. На сойме [[1562]]—[[1563]] гг. падтрымаў рэформу скарбу, судоў і войска. Вяртаў сабе землі раздадзеныя магнатам з [[1504]]. У выніку рэформ былі павялічаныя прыбыткі дзяржаўнага скарбу. Садзейнічаў правядзенню [[Валочная памера|Валочнай памеры]] ў ВКЛ. Пачаў стварэнне ваенна-марскога флоту Польшчы, стварыў Марскую камісію. У час яго праўлення пашырылася [[рэфармацыя]] розных плыняў. Праводзіў палітыку талерантнасці ў адносінах да ўсіх канфесій. [[Віленскі прывілей 1563|Віленскім прывілеем (1563)]] пацвердзіў роўнасць правоў праваслаўнага і каталіцкага баярства ВКЛ. Зацвердзіў [[Статут 1566|Статут Вялікага княства Літоўскага (1566)]]. У апошнія гады свайго ўладарання пад ціскам [[Каталіцкая царква|каталіцкай царквы]] дазволіў дзейнасць [[Езуіты|езуітаў]] у Польшчы (з [[1564]]) і ў ВКЛ (з [[1569]]), што сталася пачаткам [[Контррэфармацыя|контррэфармацыі]]. Быў мецэнатам, падтрымліваў мастакоў, архітэктараў, музыкаў, акцёраў. Яго ўладарста было перыядам росквіту [[Адраджэнне|Адраджэння]] ў ВКЛ.
 
=== Смерць ===
Памёр не пакінуўшы нашчадкаў, на ім скончылася мужчынская галіна дынастыі [[Ягелоны|Ягелонаў]]. У сваім палітычным тастаменце раіў шляхце прытрымлівацца саюзу з [[Францыя]]й і абраць на сталец караля і вялікага князя французскага прынца. Гэта была ажыццяўлёна на [[Элекцыйны сойм 1573|элекцыйным сойме (1573)]] — быў абраны [[Генрык Валезы]].
 
== Галерэя ==
<center><gallery widths=150 heights=150 caption="Іканаграфія вялікага князя Жыгімонта Аўгуста" perrow="4">
Выява:Sigismund II Augustus by Lucas Cranach the Younger.JPG|Л. Кранах малодшы, каля [[1553]]
Выява:Zygmunt August I.jpg|Невядомы мастак, [[1550-я]]
Выява:Danckers de Rij Augustus.jpg|П. Данцкерс, каля [[1643]]
Выява:Žygimont Aŭgust. Жыгімонт Аўгуст (1645).jpg|Невядомы мастак, каля [[1645]]
</gallery></center>
 
== Гл. таксама ==
Радок 28 ⟶ 42:
* Беларуская энцыклапедыя. Т. 18. Кн. 1. — Мн., 2004. — С. 230.
* Мысліцелі і асветнікі Беларусі: энцыкл. давед. — Мн., 1995. — С. 78.
* {{Крыніцы/ЭВКЛ|1}}
* {{Крыніцы/ЭГБ|2}}
* [http://slounik.org/27690.html Žyhimont II Aŭhust] // {{Крыніцы/Гістарычны слоўнік Беларусі (1998)}}
 
{{Вялікія князі літоўскія}}