Жыгімонт Кейстутавіч: Розніца паміж версіямі

[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
дрНяма тлумачэння праўкі
Няма тлумачэння праўкі
Радок 1:
[[Image:Seal of Sigismund Kestutis.PNG|thumb|Пячатка Жыгімонта]]
{{вызнч|1=Жыгімонт Кейстутавіч}} (~[[1365]] – [[20 сакавіка]] [[1440]], [[Горад Трокі|Трокі]]), [[Вялікія князі літоўскія|вялікі князь літоўскі]] ([[1432]]–1440). Малодшы сын [[Кейстут|Кейстута]] і [[Бірута|Біруты]], брат [[Вітаўт|Вітаўта]].
 
== Палітычная барацьба ==
 
Падчас барацьбы за ўладу паміж Вітаўтам і [[Ягайла|Ягайлам]] быў зняволены апошнім ([[1382]]—[[1384]]). У 1384 годзе ў [[Прусія|Прусіі]] разам з Вітаўтам заключыў дагавор з [[Тэўтонскі ордэн|Тэўтонскім ордэнам]] супраць Ягайлы, але ў [[1386]] прысягнуў яму. У [[1389]] пасланы Вітаўтам у Прусію для перамоў аб сумесным з Ордэнам выступленні супраць Ягайлы. Да [[1398]] быў закладнікам у [[Вялікія магістры Тэўтонскага ордэна|вялікага магістра]] ў [[Горад Мальборк|Марыенбурзе]]. Пасля вяртання атрымаў ад Вітаўта [[Старадубскае княства]].
 
Прымаў удзел у перамовах і заключэнні пагадненняў з Тэўтонскім ордэнам у 1398, [[1411]], [[1422]], [[1431]] гадах, уній з [[Польшча|Польшчай]]. Удзельнічаў у [[Бітва на Ворскле, 1399|бітве на Ворскле]] ([[1399]]), [[Грунвальдская бітва, 1410|Грунвальдзкай бітве]] ([[1410]]).
 
== Грамадзянская вайна ==
 
Пры валадарастве Вітаўта не меў палітычнага ўплыву, падтрымліваў брата. Пасля смерці Вітаўта і абрання вялікім князем [[Свідрыгайла Альгердавіч|Свідрыгайлы]] ў [[1432]] удзельнічаў у змове супраць яго прапольска настроенай часткі князёў і баяраў [[ВКЛ]] і польскіх паноў, якія намагаліся ўзмацніць унію з Польшчай і пашырыць польскі ўплыў на палітыку ВКЛ. Пасля ўцёкаў Свідрыгайлы ў [[Горад Полацк|Полацк]] Жыгімонт абвешчаны [[вялікі князь|вялікім князем]], яго ўладу прызналі [[Горад Вільня|Вільня]], [[Горад Трокі|Трокі]], [[Горад Коўна|Коўна]], [[Жамойць]], [[Горад Гародня|Гародня]], [[Горад Менск|Менск]], [[Новагародак|Новагародак]], ўзброенай сілай было падпарадкавана [[Горад Берасце|Берасце]]. Астатнія землі засталіся адданымі Свідрыгайле, які замацаваўся ў [[Горад Віцебск|Віцебску]].
 
Паміж Свідрыгайлам і Жыгімонтам пачалася барацьба – [[Феадальная вайна ў ВКЛ, 1432-1437|феадальная вайна]] (1432–1437). Каб залучыць на свой бок феадалаў з незалежніцкай партыі, Жыгімонт выдаў [[Троцкі прывілей, 1434|Троцкі прывілей]] (1434), якім пашырыў ўсе правы, дадзеныя [[Прывілей 1387|Прывілеем Ягайлы]] (1387) і [[Гарадзельскі прывілей, 1413|Гарадзельскім прывілеем]] (1413) феадалам прыняўшым каталіцтва, на ўсіх феадалаў ВКЛ незалежна ад іх веравызнання. Але значная частка баяраў усё адно не падтрымлівала Жыгімонта, бо ён вёў палітыку на падпарадкаванне ВКЛ Польшчы. У выніку цяжкай паразы ў [[Бітва пад Вількамірам, 1435|бітве пад Вількамірам]] (1435) падтрымка Свідрыгайлы стала маламагчымай, хутка Жыгімонт стаў адзінаўладным вялікім князем.
 
== Забойства ==
 
Жыгімонт быў занадта падазроным, верагодна ведаючы, што незалежніцкая партыя ўсё адно мае шмат прыхільнікаў, таму ўвесь час шукаў змоўшчыкаў, нават уяўных, жорстка караў іх, канфіскоўваў маёнткі, выносіў смяротныя прысуды. Ад гэта нават пайшлі чуткі, што ён жадае вынішчыць усіх князёў і баяраў. Супраць яго была арганізаваная змова князёў [[Іван Чартарыйскі|Івана]] і [[Аляксандар Чартарыйскі|Аляксандра Чартарыйскіх]], віленскага ваяводы [[Даўгерд, ваявода віленскі|Даўгерда]] і троцкага ваяводы [[Лялюш, ваяводы троцкі|Лялюша]] — усе чацьвёра каталікі, якія належалі да незалежніцкай партыі і былі звязаны з Свідрыгайлам. У выніку змовы Жыгімонт быў забіты ў [[Троцкі замак|Троцкім замку]].