Чамора: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Радок 17:
Лічыцца, што продкі чамора з'явіліся ў 2 тысячагоддзі да н. э. з Паўднёва-Усходняй [[Азія|Азіі]]. [[Генетыка|Генетычныя]] даследаванні паказваюць блізкасць сучасных чамора да насельнікаў [[востраў Сулавесі|Сулавесі]], але з-за моцнай пазнейшай [[метысы|метысацыі]] гэты факт асцярожна ўспрымаецца вучонымі.
 
Старажытныя чамора мелі высокі рост, што падцвярджаецца як [[археавлогіяархеалогія|археалагічнымі]] раскопкамі, так і запісамі [[Іспанія|іспанцаў]]. Займаліся [[сельская гаспадарка|сельскай гаспадаркай]], ведалі [[кераміка|кераміку]], былі выдатнымі мараплаўцамі, стала падтрымлівалі гандлёвыя зносіны з жыхарамі [[Каралінскія астравы|Каралінскіх астравоў]]. Аналіз шкілетаў у старажытных пахаваннях сведчыць, што значную частку ежы складала тое, што здабывалі ў [[мора|моры]].
 
Прыкладна ў [[VIII стагоддзе|VIII]] ст. н. э. на Марыянскіх астравах узнікла мегалітычная культура ''латэ'' - каменных слупоў з сферычнымі навершамі. Іх прызначэнне да сёй пары не вядома, але ''латэ'' сустракаюцца на ўсіх астравах, калісці населеных чамора. Культура ''латэ'' працягвалася да [[XVIII стагоддзе|XVIII]] ст.