Чамора: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Радок 23:
У [[1521]] г. Марыянскія астравы былі адкрытыя [[Фернан Магелан|Фернанам Магеланам]]. У той час колькасць тубыльцаў складала ад 30 да 100 тысяч чалавек. Менавіта іспанцы надалі ім найменне ''Chamorro''. Відавочна запазычанае з мясцовай мовы, яно значыла "высакародны". [[Гуам]] і суседнія астравы былі ўключаны ў склад Іспаніі. Але першая іспанская місія манахаў-езуітаў была пасланая на Гуам толькі ў 1668 г. Езуіты ахрысцілі значную частку астравіцян, пабудавалі першы хрысціянскі сабор, садзейнічалі распаўсюджванню новых сельскагаспадарчых раслін, у тым ліку кукурузы. У [[1672]] г. глава місіі Дыега дэ Сан-Луіс Віторэс быў забіты, што прывяло да знішчальнай вайны іспанцаў супраць чамора. Многія астравіцяне загінулі ў баях, але большасць памерлла ад завезеных еўрапейцамі [[Эпідэмія|хваробаў]].
 
У [[1695]] г. рэшткі выжылых былі паселены ў 5 вёсках, якія кантраляваліся іспанскімі салдатамі і місіянерамі. Чамора былі вымушаны апранацца ў еўрапейскую вопратку, абавязкова наведваць касцёл і вучыць іспанскую мову. У [[1740]] г. на Гуам таксама былі пераселены чамора з паўночных Марыянскіх астравоў. У [[1710]] г. першы іспанскі перапіс на Гуаме выявіў 3143 тубыльца з 3614 ўсіх насельнікаў вострава. У асноўным, гэта былі жанчыны і дзеці. У [[1795]] г. засталося ўсяго 1894 чамора, у той час як агульнае насельніцтва вырасла да 3500 чал. Гэта тлумачыцца тым, што чамора працягвалі паміраць ад эпідэмій, раствараліся сярод новых перасяленцаў з [[Мексіка|Мексікі]] і [[Філіпіны|Філіпін]]. Сітуацыя выправілася толькі ў [[XIX стагоддзе|XIX]] ст. У [[182]]9 г. налічвалася 2697 чамора з 6480 чал. ўсяго насельніцтва. Хаця тубыльцы здолелі захаваць сваю [[мова|мову]], большасць з іх на той момант ужо была метысавана.
 
У [[1898]] - [[1899]] гг. Гуам быў перададзены [[ЗША]], а Паўночныя Марыянскія астравы - [[Германія|Германіі]]. У [[1919]] - [[1945]] гг. Паўночныя Марыянскія астравы кантраляваліся [[Японія]]й, а пасля [[Другая Сусветная вайна|II Сусветнай вайны]] таксама трапілі пад кантроль ЗША.
 
==Старажытная культура==