Андрэй Рымша: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
др clean up, replaced: сьц → сц, ялёг → ялог, XVI ст. → XVI ст. , вайсков → ваенн, а у → а ў, е у → е ў, жаўнераў → салдат, што using AWB
Радок 1:
'''Андрэй РЫМША''' (каля [[1550]], в. Пянчын, цяпер [[Баранавіцкі раён]] Брэсцкай вобл.  — пасля [[1599]]) — [[ВКЛ|вялікалітоўскі]]-[[панегірыст]] паэт 2-й пал. XVI ст., пісаў на старабеларускай, польскай і лацінскай мовах і нават у тую эпоху, калі шматмоўе для літаратуры з'яўлялася нормай, быў адным з самых шматмоўных пісьменнікаў. Аўтар вершаў на старабеларускай мове — «Храналогіі» і трох эпіграмаўэпіграм на гербы вялікалітоўскіх магнатаў.

== Біяграфічныя звесткі ==
Радок 38:
Адметнай рысай «Дзесяцігадовай аповесці…» з'яўляецца высокі на той час узровень гістарызму, што тлумачылася менавіта арыентацыяй Рымшы на праўдзівасць і дакладнасць як на асноўныя крытэрыі адлюстравання рэчаіснасці. Паэт імкнецца мысліць гістарычна, не прымаць на веру неправераныя, няпэўныя факты і легендарныя звесткі. Прыклад таму — яго разважанні наконт так званай царквы Вітаўта над Дзвіной, недалёка ад [[Таропец|Таропца]].

Царкву гэтую згадваў ўу сваёй паэме Ф. Градоўскі, але ў яго не узніклаўзнікла сумнення, што яе будаваў менавіта Вітаўт. Іншая справа — Андрэй Рымша. Паведаміўшы, што Крыштоф Радзівіл разбіў лагер каля царквы, пабудаванай быццам бы Вітаўтам (паводле легенды), аўтар «Дзесяцігадовай аповесці…» прысвячае 16 радкоў разважанням на гэту тэму. Па-першае, лічыць паэт, калі Вітаўт сапраўды пабудаваў над Дзвіной каля Таропца храм, то напачатку гэта быў касцёл, толькі потым ператвораны ў праваслаўную царкву: Вітаўт быў па веравызнанні каталік, хрышчоны ў Кракаве. Па-другое, калі Вітаўт агнём і мячом пустошыў гэтыя землі, ён вызнаваў яшчэ паганства і хрысціянскіх храмаў не будаваў. Вось студню — Вітаўтаў Ключ — сапраўды мог бы зрабіць ён.

Уражваюць не столькі аргументы Рымшы, часам спрэчныя (Вітаўт, напрыклад, за сваё жыццё некалькі разоў мяняў веравызнанне), колькі сам вобраз мыслення паэта, імкненне разглядаць сучасную з'яву з улікам яе прадгісторыі.
Радок 68:

Не пазнаць было, хто там гетман, хто паняты:

У гразі ўсе таўкліся, быццам парасяты.

Фаўн і Пан, і Сільванус, дыі сатыры разам

Рады вельмі, што панства ў лесе тым загразла.

Крыкі: «Браце, дай рады — абняло па шыю!»,
Радок 77:
аповесці…» неаднаразова падкрэслівае сваю ролю відавочцы апісаных у паэме падзеяў, даты якіх заўсёды падае ў тэксце альбо на палях, але, у паэме дзейнічаюць і згадваюцца і міфалагічныя істоты. Побач з уласнымі назіраннямі і сведчаннямі аўтара вялікае месца ў «Дзесяцігадовай аповесці…» займаюць гістарычныя звесткі, а таксама малюнкі і сцэны, створаныя выключна з дапамогай паэтычнага вымыслу.

А. Рымша ўмела ўводзіць у прысвечанаю гістарычным падзеям канца [[XVI стагоддзе|XVI ст.]] эпічную паэму неад'емныя атрыбуты класічнага гераічнага эпасу: апісанні бітваўбітв, умяшанні багоў у ваенны справы, урачыстыя пахаванні загінулых воінаў.

Распавядаючы пра ваенныя аперацыі К. Радзівіла, А. Рымша робіць экскурсы ў старажытную гісторыю, згадвае тактыку Ганібала, Гая Сульпіцыя. Паэт ахвотна параўноўвае Радзівіла за легендарнымі героямі Грэцыі і Рыма, прычым ставіць польнага гетмана літоўскага вышэй за старажытных герояў. Цікава, што ў гэтых параўнаннях заўсёды прысутнічае доля гумару: Курцый не можа зраўняцца з Радзівілам, бо ён толькі аднойчы скочыў дзеля Айчыны ў яміну і ўжо адтуль не вылезе.
Радок 90:

«Смела статкі пасіце — не кране ліхое,

Вам Вулкан тут не страшны — крэсліва сырое…»

Ёсць у «Дзесяцігадовай аповесці…» і апісанні прыроды іншага тыпу, створаныя без аглядкі на класічны эпас: іх можна назваць замалёўкамі з натуры. У гэтых лаканічным, але яскравых, прадметна-змястоўных замалёўках выявілася не толькі паэтычнае майстэрства А. Рымшы, але і яго назіральнасць, глыбокае веданне жаўнерскага рамяства. Напрыклад, яго апісанне халоднай восеньскай раніцы ў вайсковымваенным лагеры:

Раніцою намёты сонца абагрэла,

Холад згінуў, удзячна сонцу кожна цела,

Зброю ў кроплях халодных ужо паабціралі,

Трубы цемру начную ў гушчары загналі.

Заканчваецца «Дзесяцігадовая аповесць…» А. Рымшы апісаннем доўгачаканага міру, які настаў у Вялікім княствеКнястве Літоўскім пасля заключэння Ям-Запольскага пагаднення з Маскоўскім княствам: жаўнеры распушчаны па дамах і не думаюць болей пра бітвы і паходы, павесялеўшыя сяляне выпускаюць на палі ацалелую скаціну, на двары ў поўнай бяспецы гуляюць дзеці. Спаўняецца запаветнае жаданне Крыштофа Радзівіла — Радзіме больш не пагражае вораг, да людзей прыходзіць трывалы мір. Жаніцьба ў фінале «Дзесяцігадовай аповесці…» (з 1579 г. К. Радзівіл быў удаўцом) — таксама характэрны штрых да агульнага малюнка міру пасля вайны.

На мову «Дзесяцігадовай аповесці…», відавочна, аказала ўплыў старабеларуская мова. Прамовы цара Івана IV і рускага насельніцтва дадзены ў паэме ў «арыгінале», а фактычна — на старарускай і старабеларускай мовах.
Радок 147:
[[Катэгорыя:Польскамоўныя паэты]]
[[Катэгорыя:Лацінамоўныя паэты]]
[[Катэгорыя:Паэты ВКЛВялікага Княства Літоўскага]]

[[be-x-old:Андрэй Рымша]]