Францішка Уршуля Радзівіл: Розніца паміж версіямі

[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
EmausBot (размовы | уклад)
др r2.7.2+) (робат дадаў: uk:Урсула-Франціска Радзивілл
др clean up, replaced: Вялікае княства Літоўскае → Вялікае Княства Літоўскае, о у → о ў, Ў → У using AWB
Радок 28:
'''Францішка Уршуля РАДЗІВІЛ з ВІШНЯВЕЦКІХ''' ({{ДН|13|2|1705}}, [[Чартарыйск]], Каралеўства Польскае, цяпер [[Валынская вобласць]] Украіны — {{ДС|23|5|1753}}) — [[пісьменнік|пісьменніца]], першая ў [[ВКЛ]] [[жанчына]]-[[драматург]].
 
Паходзіла з княжацкага роду Карыбут-Вішнявецкіх. Атрымала выдатную хатнюю адукацыю: добра ведала сусветную літаратуру, замежныя мовы, пісала вершы. Выйшла замуж у 20 год, даволі позна па паняццях таго часу. Муж Францішкі Уршулі — кн. [[Міхал Казімір Радзівіл Рыбанька|Міхал Казімір Радзівіл «Рыбанька»]], дзяржаўны дзеяч ВКЛ і мецэнат быў найбагацейшым магнатам Рэчы Паспалітай, а таксама галавою ўсяго [[род Радзівілаў|роду Радзівілаў]]. Тагачаснае жыццё ў [[Нясвіж]]ы нельга было уявіцьўявіць без свят, банкетаў, паляванняў, шэсцяў, парадаў і гульняў. З ініцыятывы Францішкі Уршулі да іх далучыўся і тэатр — забава каралеўскага гатунку, у сталічнай Варшаве завадатарамі тэатральных імпрэз на той час заставаліся выключна каралі Аўгуст II і Аўгуст III.
 
Захапленне Міхала Казіміра і Францішкі Уршулі тэатрам пачалося ў 1740 г., калі іншаземнай трупай у Нясвіжскім замку быў пастаўлены першы спектакль па п'есе «Прыклад справядлівасці». Потым пастаноўкі наладжваліся сваімі сіламі. Спачатку паказвалі камедыі [[Мальер]]а, «Заіру» [[Вальтэр]]а, п'есы іншых еўрапейскіх аўтараў. Найбольш поўным жыццём радзівілаўскі тэатр пачаў жыць пасля 1746 г., калі яго ўзначаліла Францішка Уршуля. Да гэтага часу адносяцца і яе першыя драматургічныя творы. Амаль штогод з-пад пяра княгіні з'яўлялася па некалькі новых п'ес. Яны мелі павучальны сэнс. У адных Францішка Уршуля гаварыла аб неабходнасці адукацыі, у другіх — асуджала няверных мужоў ці захаплялася жаночай дабрачыннасцю, шчырасцю. Аднак дамінуючай тэмай яе драматургіі было каханне. Аб гэтым сведчаць нават красамоўныя назвы п'ес: «Каханне — зацікаўлены суддзя», «Каханне — дасканалы майстар», «Дасціпнае каханне» і інш.
Радок 60:
[[Катэгорыя:Драматургі ВКЛ]]
[[Катэгорыя:Мастакі ВКЛ]]
[[Катэгорыя:Паэты ВКЛВялікага Княства Літоўскага]]
[[Катэгорыя:Польскамоўныя пісьменнікі]]
[[Катэгорыя:Польскамоўныя паэты]]