Андрэй Рымша: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
др clean up, replaced: сьц → сц, ялёг → ялог, XVI ст. → XVI ст. , вайсков → ваенн, а у → а ў, е у → е ў, жаўнераў → салдат, што using AWB
дрНяма тлумачэння праўкі
Радок 34:
Непасрэдны ўдзельнік паходу К. Радзівіла А. Рымша неаднаразова падкрэслівае сваю ролю відавочцы многіх апісаных у паэме падзей, даты якіх падаюцца ў тэксце альбо на палях. Прынцып гістарычнай дакладнасці з'яўляецца мастацкай асновай «Дзесяцігадовай аповесці…»
 
Сімптаматычна, што [[Ф. Градоўскі]] ва ўступнай эпіграме просіць кіраваць яго лірай Каліёпу — музу эпічнай паэзіі, а А. Рымша ў паэтычнай прадмове называе сваімі апякункамі дзвюх муз: Каліёпу і музу гісторыі Кліа. Рымша арыентуецца на луканаўскую мадэль эпасу, усведамляе сябе паэтам-гісторыкам, піша вершаваную хроніку дзесяцігадовага служэння Крыштофа Радзівіла Айчыне.
 
Адметнай рысай «Дзесяцігадовай аповесці…» з'яўляецца высокі на той час узровень гістарызму, што тлумачылася менавіта арыентацыяй Рымшы на праўдзівасць і дакладнасць як на асноўныя крытэрыі адлюстравання рэчаіснасці. Паэт імкнецца мысліць гістарычна, не прымаць на веру неправераныя, няпэўныя факты і легендарныя звесткі. Прыклад таму — яго разважанні наконт так званай царквы Вітаўта над Дзвіной, недалёка ад [[Таропец|Таропца]].