Пакровы: Розніца паміж версіямі

[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
афармленне
дапаўненне, вікіфікацыя
Радок 9:
|устаноўлена =
|афіцыйна =
|інакш = Пакравы, Пакрова, Трэцяя Прачыстая
|таксама =
|адзначаецца = ўсходнімі славянамі
Радок 21:
|звязана з =
}}
'''Пакроў''' ('''Пакравы, Пакрова'''): {{СС|14|кастрычніка||1}} — царкоўнае тлумачэнне літаральнае: '''[[ПакрывалаПакроў БожайПрасвятой МаціБагародзіцы|пакроў (пакрывала) Божай Маці]]'''; у народнай трактоўцы паняцце атрымала больш шырокі сэнс, ахопліваючы самыя розныя прыкметы прыроды: <noinclude>«''Святы Пакроў накрыў зямлю жоўтым лістом, маладым сняжком, ваду лёдам, пчалу мёдам''», «''...рыбу луской, дрэва карой, птаху пяром, дзеўку чапцом''»; «''Святэй Пакроў стагі пакрыў: першы стажок дранічкамі, другі стажок саломкаю, трэці стажок белым снегам''». Гаварылі, што зіма закрывае лета, а Бог пячатае зямлю пасля Пакрова, і да вясны ніхто не можа знайсці скарбаў.
 
На Віцебшчыне існаваў звычай пячы на свята пірог і абыходзіць з ім усе гаспадарчыя будыніны, прыкладаючы да кожнае страхі, каб буры, што пачынаюцца ад Пакрова, не разбуралі стрэхі. Прыгадаем, што абыходзілі з хлебам палеткі вясною і менавіта на Юр'я, калі зямля «адмыкаецца» ад сіл, якія скавалі яе. Юр'е і Пакроў яднаюцца між сабою тым, што з першым звязаны выган жывёлы пасля зімы, а з другім — пачатак зімавання скаціны ў хляве («''Пакрова — зарыкала ў хляве карова''»). На Пакроў трэба было закласці ў яслі корму, нават калі жывёла была сытая: «''На Пакровы дай сена карове''». Дзякуючы фанетычнай сугучнасці свята Пакрова сабрала шмат прыкмет і парадаў, звязаных з каровамі: «''Прыйшла Пакроўка — не дала малака кароўка''» (г.зн. запускаецца) або — у дачыненні да нерухавага гаспадара: «''Хто сее на Пакрове — не будзе мець чаго даць карове''».