Віктар Сувораў: Розніца паміж версіямі

[недагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Радок 51:
 
== Ацэнка творчасці аўтара і яго навуковых канцэпцый ==
Кнігі Суворава распаўсюджваліся з дапамогай самвыдата[[самвыдат]]а яшчэ ў час існавання СССР і камуністычнага блоку. Адначасова яны друкаваліся масавымі тыражамі на Захадзе, як у арыгінале, так і ў перакладзе. І на постсавецкай прасторы, і ў краінах Захаду яго кнігі і артыкулы выклікалі значны рэзананс. Некаторыя даследчыкі даюць станоўчую ацэнку творам В. Суворава. «… разважанні аўтара пра вопыт Першай сусветнай, Грамадзянскай і Айчыннай вайны яўна блішчаюць навізной і арыгінальнасцю. Пры жаданні ў іх можна знайсці недасканаласці, агаворкі, але ў цэлым кніга — свайго роду дапаможнік для пачынаючага вывучаць гісторыю войн і ваеннага мастацтва.»<ref>Вилен Люлечник ПЕРВАЯ МИРОВАЯ — ГРАЖДАНСКАЯ И ОТЕЧЕСТВЕННАЯ (РАЗМЫШЛЕНИЯ О НОВОЙ КНИГЕ ВИКТОРА СУВОРОВА «РАЗГРОМ») http://www.suvorovrezun.com/protivnikiisouzniki.html</ref>. Падобныі чынам яго творы характарызуе І. Паўлава<ref>И. В. Павлова ПОИСКИ ПРАВДЫ О КАНУНЕ ВТОРОЙ МИРОВОЙ ВОЙНЫ http://www.tapirr.com/texts/history/suvorov/pravda/pavlova.htm</ref>.
 
Афіцыйная постсавецкая гістарыяграфія, у тым ліку ў Расіі і Беларусі, не падтрымлівае канцэпцыю прэвентыўнага ўдару Германіі па СССР і іншыя гіпотэзы Віктара Суворава. Сярод асноўных апанентаў Суворава ў Расіі — гісторык Д. А. Валкагонаў. Ен і шэраг іншых постсавецкіх гісторыкаў Расіі ў сваіх публікацыях крытыкавалі В. Суворава за недахоп спасылак на архіўныя матэрыялы, ненавуковы стыль выкладання праблемы і тэндэнцыезнасць. Былі напісаны зборы даследванняў, адзінай мэтай якіх было аправяржэнне канцэпцый Суворава<ref>Михаил Мельтюхов — ГЛАВНАЯ ЛОЖЬ ВИКТОРА СУВОРОВА http://forums.vif2.ru/showthread.php?p=1108</ref>.