Чамора: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
арфаграфія
Радок 19:
Старажытныя чамора мелі высокі рост, што падцвярджаецца як [[археалогія|археалагічнымі]] раскопкамі, так і запісамі [[Іспанія|іспанцаў]]. Займаліся [[сельская гаспадарка|сельскай гаспадаркай]], ведалі [[кераміка|кераміку]], былі выдатнымі мараплаўцамі, стала падтрымлівалі гандлёвыя зносіны з жыхарамі [[Каралінскія астравы|Каралінскіх астравоў]]. Аналіз шкілетаў у старажытных пахаваннях сведчыць, што значную частку ежы складала тое, што здабывалі ў [[мора|моры]].
 
Прыкладна ў [[VIII стагоддзе|VIII]] ст. н. э. на Марыянскіх астравах узнікла мегалітычная культура ''латэ'' - каменных слупоў з сферычнымі навершамі. Іх прызначэнне да сёй пары не вядома, але ''латэ'' сустракаюцца на ўсіх астравах, калісцікалісьці населеных чамора. Культура ''латэ'' працягвалася да [[XVIII стагоддзе|XVIII]] ст.
 
У [[1521]] г. Марыянскія астравы былі адкрытыя [[Фернан Магелан|Фернанам Магеланам]]. У той час колькасць тубыльцаў складала ад 30 да 100 тысяч чалавек. Менавіта іспанцы надалі ім найменне ''Chamorro''. Відавочна запазычанае з мясцовай мовы, яно значыла "высакародны". [[Гуам]] і суседнія астравы былі ўключаны ў склад Іспаніі. Але першая іспанская місія манахаў-езуітаў была пасланая на Гуам толькі ў 1668 г. Езуіты ахрысцілі значную частку астравіцян, пабудавалі першы хрысціянскі сабор, садзейнічалі распаўсюджванню новых сельскагаспадарчых раслін, у тым ліку кукурузы. У [[1672]] г. глава місіі Дыега дэ Сан-Луіс Віторэс быў забіты, што прывяло да знішчальнай вайны іспанцаў супраць чамора. Многія астравіцяне загінулі ў баях, але большасць памерллапамерла ад завезеных еўрапейцамі [[Эпідэмія|хваробаў]].
 
У [[1695]] г. рэшткі выжылых былі паселены ў 5 вёсках, якія кантраляваліся іспанскімі салдатамі і місіянерамі. Чамора былі вымушаны апранацца ў еўрапейскую вопратку, абавязкова наведваць касцёл і вучыць іспанскую мову. У [[1740]] г. на Гуам таксама былі пераселены чамора з паўночных Марыянскіх астравоў. У [[1710]] г. першы іспанскі перапіс на Гуаме выявіў 3143 тубыльца з 3614 ўсіх насельнікаў вострава. У асноўным, гэта былі жанчыны і дзеці. У [[1795]] г. засталося ўсяго 1894 чамора, у той час як агульнае насельніцтва вырасла да 3500 чал. Гэта тлумачыцца тым, што чамора працягвалі паміраць ад эпідэмій, раствараліся сярод новых перасяленцаў з [[Мексіка|Мексікі]] і [[Філіпіны|Філіпін]]. Сітуацыя выправілася толькі ў [[XIX стагоддзе|XIX]] ст. У [[182]]9 г. налічвалася 2697 чамора з 6480 чал. ўсяго насельніцтва. Хаця тубыльцы здолелі захаваць сваю [[мова|мову]], большасць з іх на той момант ужо была метысавана.
Радок 46:
</gallery>
 
==Спасылкі==
==Спасылки==
{{Commons category|Chamorro people}}
*[http://www.janeresture.com/micronesia_chamorro/ A BRIEF HISTORY OF THE CHAMORRO]