Каятан Марашэўскі: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
→‎Бібліяграфія: дапаўненне
дрНяма тлумачэння праўкі
Радок 6:
-->
 
Прафесар рыторыкі і паэтыкі [[Забельскі дамініканскі калегіум|Забельскага дамініканскага калегіума]] (в. [[Аграгарадок Валынцы|Валынцы]], [[Верхнядзвінскі раён]] Віцебскай вобл.), дзе разам з [[М. Цяцерскі]]м і Ю. Юрэвічам стварыў [[Забельскі школьны тэатр]].

Аўтар беларуска-польскай «[[Камедыя, п'еса|Камедыі]]» і польскай трагедыі «Свабода ў няволі» (паст. ў 1787 у мясцовым школьным тэатры). Дзейнасць драматурга прыпадала на самы канец XVIII ст., у якім Беларусь перажыла сапраўдны тэатральны бум. К. Марашэўскі не мог не ведаць і пра агромністую папулярнасць выступленняў вандроўных артыстаў-скамарохаў. Не апошнюю ролю ў станаўленні драматурга адыграла і асяроддзе, у якім яму давялося працаваць. Калектыў выкладчыкаў Забельскага калегіума быў нешматлікім. У 1802 годзе ў калегіуме працавала, напрыклад, толькі шэсць выкладчыкаў і было восемдзесят навучэнцаў.
 
У Забельскім рукапісным зборніку захаваліся толькі два драматургічныя творы К. Марашэўскага. У «Камедыі» паказана цяжкае жыццё прыгоннага селяніна Дзёмкі, выказваецца асветніцкая думка, што шчасце залежыць не ад лёсу, а ад чалавечых учынкаў. Твор напісаны ў адпаведнасці з эстэтыкай [[класіцызм]]у, аднак адчуваецца ўплыў барочных інтэрмедый, якія ўпершыню ў беларускай літаратуры сінтэзуюцца ў [[камедыя|камедыю]]. К. Марашэўскі пранікліва ўгадваў, што будзе ў беларускім краі вызначаць нацыянальныя інтэнцыі, хто і зараз з'яўляецца сапраўдным гаспадаром зямлі. Як там не рахуй, але без працы селяніна існаванне на белым свеце многіх сацыяльных станаў уяўляецца больш чым праблематычным. Ідэі асветніцтва выявіліся ў трагедыі «Свабода ў няволі», дзе галоўны герой — рымскі палкаводзец [[Велізарый]] — вышэй асабістых інтарэсаў ставіць інтарэсы радзімы.
Радок 13 ⟶ 15:
 
«Камедыя» ўпершыню апублікавана У. Ператцам у 1911. Творы К. Марашэўскага захаваліся ў рукаіпісным зборніку, які зберагаецца ў бібліятэцы Літоўскай АН. Сюжэт «Камедыі» выкарыстоўвалі беларускія драматургі (п'еса [[Ф. Аляхновіч]]а «Птушка шчасця», 1920).
 
== Гл. таксама ==
 
* [[Міхаіл Іванавіч Цяцерскі]]
 
== Бібліяграфія ==