Памір: Розніца паміж версіямі

4 байты дададзена ,  9 гадоў таму
вікіфікацыя
[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
др (r2.7.2+) (робат дадаў: tt:Памир)
(вікіфікацыя)
[[Глебы]] халодных высакагорных пустынь Паміра: саланцаватыя, шэразёмы, такырна-саланчаковыя, шкілетныя на камяністым і пясчаным субстраце; у месцах лепшага ўвільгатнення — бурыя пустынна-стэпавыя. На Усходнім Паміры — участкі камяністай горнай тундры з вечнай мерзлатой, выкапнёвым лёдам, камяністымі многавугольнікамі.
 
На Заходнім Паміры ў далінах расліннасць пустынная палыновая, на вышынях 2600-3200 м — дзярнова-злакавыя стэпы з калючымі падушкамі астрагалаў і аканталімонаў. На выш. 3200-3800 м кавыльныя стэпы, якія змяняюцца кабрэзіевымі лугамі. 3 выш. 4500 м пачынаецца [[субальпійскі пояс]] з марозаўстойлівай нізкатраўнай і паўхмызняковай расліннасцю. Па берагах рэк раступь таполі, бярозы, вербы, якія ўтвараюць невялікія гаі. На Усходнім Паміры днішчы далін і катлавіны заняты высакагорнай пустыняй з рэдкімі раслінамі падушкападобнай формы. На выш. 3500-4200 м найбольш характэрны паўхмызнячок тэраскен (адзіны від расліннага паліва). Ва ўмовах большай вільготнасці развіваюцца рэдкатраўныя высакагорныя стэпы з ціпчаку ўсходняга, кавылю, палыну. Вышэй за 4200 м пераважаюць падушачнікі з вастралодкі, аканталімону, сібальдыі. Каля рэк і ручаёў Усходняга Паміра сустракаюцца кабрэзіевыя і асаковыя лугі, нярэдка саланчакава-ыя і купінаватыя.
 
Жывёльны свет Паміра прадстаўлены горным баранам архарам, даўгахвостым сурком, чырвонай пішчухай; з птушак — тыбецкім уларам, серпадзюбам, тыбецкім крумкачом і жаваранкам, снегавым гімалайскім грыфам, горнай, або індыйскай гуссю. Вырошчваюць [[як]]аў.
Ананімны ўдзельнік