Земляробства: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Радок 31:
На мяжы 1 і 2 тысячагоддзяў н. э. на Блізкім Усходзе, [[Егіпет|Егіпце]], [[Еўропа|Еўропе]] пачаў шырока ўводзіцца трохпольны севазварот.
 
Развіццё тэхналогій апрацоўкі зямлі, з'яўленне новых культурных раслін, новых метадаў перапрацоўкі і захавання ўраджаяў садзейнічалі інтэнсіфікацыі земляробства. У выніку, у [[XIV стагоддзе|XIV ]] - [[XVI стагоддзе|XVI]] стст. у Паўночнай [[Італія|Італіі]], а потым у [[Нідэрланды|Нідэрландах]] узнікла так званая "высокая [[сельская гаспадарка]]", для якой былі характэрныя [[меліярацыя]], разумнае спалучэнне земляробства і [[жывёлагадоўля|жывёлагадоўлі]], увядзенне ўраджайных або прыбытковых культур, абавязковая селекцыя, выкарыстанне розных відаў угнаенняў і сучаснага тэхнічнага абсталявання, у тым ліку ветракоў, цяпліц, парнікоў. Эпоха [[Вялікія геаграфічныя адкрыцці|вялікіх геаграфічных адкрыццяў]] спрыяла распаўсюджванню новых ураджайных культур, перш за ўсё [[Кукуруза|кукурузы]], [[бульба|бульбы]], [[тытунь|тытуню]]. Шырэй пачалі вырошчвацца камерцыйныя культуры - [[цукар|цукровы]] трыснёг, [[кафейнае дрэва|кава]], [[бавоўна]], [[Чырвоны перац|перац]] і інш.
 
У XIX ст. з'явілася механізаваная сельская гаспадарка, сталі развівацца як самастойныя земляробчыя навукі - аграномія, глебазнаўства, эналогія (вывучэнне розных аспектаў развіцця вінаробства) і г. д. Узніклі спецыялізаваныя навуковыя і вучэбныя ўстановы. Прычым, адна з першых, [[Горы-Горацкі земляробчы інстытут]], быў адчынены ў [[1836]] г. на Беларусі.