Тамаш Макоўскі: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
др стр-ра
дрНяма тлумачэння праўкі
Радок 21:
Другой важнай у мастацкіх адносінах працай Т. Макоўскага з'яўляюцца афармленне і ілюстрацыі да кнігі М. К. Радзівіла (Сіроткі) «Пэрэгрынацыя, або Паломніцтва Ясна Асветленага Князя Ягамосці Мікалая Крыштофа Радзівіла ў Святую Зямлю» аб падарожжы гаспадара Нясвіжа ў Іерусалім у 1582—84 г. Кніга была надрукавана ў г. Брунсберг (1601, Прускае герцагства, сучасны г. [[Бранёва]], Польшча). Тытульны ліст «Пэрэгрынацыі...» Т. Макоўскі вырашыў у выглядзе партала, у абрамленні элементаў якога змешчаны тэкст і выяўлены іерусалімскі крыж як важная адзнака здзейсненага вандравання князя. У кнізе ўсё стрымана і лаканічна. Выявы ідуць за тэкстам, адлюстроўваючы яго змест, але з вялікай ступенню фантастычнасці. Верагодна, у карыстанні Т. Макоўскага меліся падобнага зместу кнігі аб вандраваннях еўрапейцаў у далёкія землі, адкуль ён мог запазычыць асобныя ілюстрацыі, інтэрпрэтуючы ці нават паўтараючы іх.
 
=== «ПанегірыкаПанегірык братоў Скарульскіх» ===
[[File:Панегірык братоў Скарульскіх.jpg|thumb|Панегірык братоў Скарульскіх (Нясвіж, 1604)]]
Калі гравюры «Пэрэгрынацыі...» яшчэ характарызуюцца некаторай аматарскай няўпэўненасцю, вызначанай тэхнічнай недасканаласцю, то наступныя работы Т. Макоўскага паказваюць значна ўзросшы яго прафесіяналізм і майстэрства. 3 відавочнасцю гэта адлюстроўваецца ў выявах «Панегірыка братоў Скарульскіх» (1604), створанага ў Нясвіжы ў гонар прызначэння М. К. Радзівіла (Сіроткі) на пасаду віленскага ваяводы.<ref>Лазука (2010)</ref>