Механізм: Розніца паміж версіямі

[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма тлумачэння праўкі
дрНяма тлумачэння праўкі
Радок 3:
'''Механізм''' (ад грэч. прылада, машына) — сісгэма злучаных паміж сабой цел (звёнаў) для пераўтварэння (перадачы, узнаўлення) руху аднаго або некалькіх цел у патрэбныя рухі іншых цел; аснова машын, апаратаў, прылад, тэхнічных прыстасаванняў.
 
Усякі механізм складаецца з аднаго нерухомага звяна (стойкі) і аднаго ці некалькіх рухомых звенняў. 3вяно механізма можа складацца з аднаго або некалькіх нерухома злучаных дэталей. Звёны, законы руху якіх прыняты зададзенымі, называюцца пачатковымі або вядучымі. Законы руху вядзёных звенняў вызначаюцца законам руху вядучых. Спалучэнне двух судатыкальных звёнаў, якое дапускае іх адносны рух, называецца кінематычнай парай. Найбольш пашыраныя кінематычныя пары: вярчальная ([[шарнір]]), паступальная ([[паўзун]] і накіравальная), вінтавая ([[вінт]] і гайка), сферычная (шаравы шарнір). Звязаная сістэма звенняў, якія ўтвараюць паміжсабою кінематычныя пары, называецца кінематычным ланцугом. Асноўная ўласцівасць механізма — пэўнасць руху яго звенняў: пры зададзеных рухах аднаго ці некалькіх звенняў усе астатнія звенні маюць пэўныя рухі. Звычайна ў механізме ёсць уваходнае (вядучае) звяно, што атрымлівае рух ад якога-небудзь рухавіка[[рухавік]]а, і выхадное звяно, злучанае з нейкім рабочым органам.
 
Паводле канструкцыі механізмы падзяляюцца на групы: рычажныя, кулачковыя, зубчастыя, клінавыя і вінтавыя, фрыкцыйныя, механізмы з гнуткімі звеннямі, механізмы з гідраўлічнымі, пнеўматычнымі і электрычнымі прыстасаваннямі. Паводле прызначэння адрозніваюцца: механізмы рухавікоў і пераўтваральнікаў, перадатачныя і выканаўчыя, кіравання, кантролю і рэгулявання і інш. Перадатаныя механізмы — карданныя ([[карданны шарнір]]), а таксама [[зубчастая перадача]], [[ланцуговая перадача]] і інш. Пераўтваральныя (узнаўляльныя) — [[крывашыпныя механізмы]], [[кулачковыя механізмы]], [[кулісныя механізмы]], [[шарнірныя механізмы]], мальтыйскія механізмы.