Плакат: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
tagged non-categorized.
др арфаграфія
Радок 1:
[[Выява:1920 olympics poster.jpg|200px|right|thumb|Плакат [[Летнія Алімпійскія гульні 1920|VII Алімпійскіх гульняў]] у [[Антверпен]]е ([[1920]])]]
'''Плакат''' ({{lang-de|Plakat}} ад {{lang-fr|placard}} — аб'ява, афіша, ад ''plaquer'' — наляпіць, прыляпляць) — кідкая, як правіла буйнафарматная, [[выява]], якая суправоджаеццасуправаджаецца кароткім тэкстам, створаная ў [[агітацыя|агітацыйных]], [[рэклама|рэкламных]], інфармацыйных ці [[навучанне|навучальных мэтах]]. (У іншым значэнні — разнавіднасць [[графіка|графікі]]). У сучасным дызайне плакат успрымаецца як «зведзенае ў выразную візуальную формулу паведамленне, прызначанае сучасніку для высноў і пэўных дзеянняў». Гэта формула адлюстроўвае пэўны ўзровень графічнага дызайну і інфармуе пра прадмет камунікацыі<ref>[http://kak.ru/magazine/16/a293/ Эллекция плакатов Музея дизайна в Цюрихе] // Журнал «Как». 2001, № 2 (16)</ref>.
 
Да асаблівасцей жанру можна аднесці наступнае: плакат павінен быць бачны на адлегласці, быць зразумелым і добра ўспрымацца гледачом. У плакаце часта выкарыстоўваецца мастацкая [[метафара]], рознамаштабныя фігуры, адлюстраванне падзей, якія адбываюцца ў розны час і ў розных месцах, контурнае пазначэнне прадметаў. Для тэксту важным з'яўляецца [[шрыфт]], размяшчэнне, колер. У плакатах выкарыстоўваецца таксама [[фатаграфія]] ў спалучэнні з [[рысунак|рысункам]] і з [[жывапіс]]ам.