Снарад: Розніца паміж версіямі

[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
крыніца - be-x-old:Снарад
 
+літ-ра
Радок 2:
 
Большасць тыпаў сучасных артылерыйскіх снарадаў уяўляюць сабой асіметрычнае металічнае цела з плоскім дном, на якое ціснуць парахавыя газы, якія ўтвараюцца пры згаранні кідальнага зарада. Гэта цела можа быць суцэльным ці пустацелым, абцякальнай ці стрэлападобнай формы, несці карысную нагрузку ці не — усе гэтыя фактары (разам з унутранай будовай) вызначаюцца прызначэннем снарада. Гарматныя снарады канічнай формы былі ўпершыню ўжыты італьянскім артылерыстам Кавалі для вынайдзенай ім наразной гарматы ([[1845]]) і з распаўсюдам наразных гармат каля [[1860]] года цалкам выцеснілі ранейшыя гарматныя ядры. Пасля гэтага, снарады некалькі дзесяцігоддзяў яшчэ падпадзяляліся па інэрцыі на «бомбы» і «гранаты», аднак ужо з часоў [[Першая сусветная вайна|Першай сусветнай вайны]] тэрмін «граната» замацаваўся за ручнымі гранатамі і снарадамі для [[гранатамёт]]а, «бомба» — за авіяцыйнымі бомбамі, а артылерыйскія снарады сталі зваць проста «снарадамі».
 
== Літаратура ==
* {{кніга|загаловак=Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.15: Следавікі — Трыо|адказны=Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш|месца=Мн.|выдавецтва=БелЭн|год=2002|том=15|старонак=552|isbn=985-11-0251-2 (Т. 15)|тыраж=10 000}}
 
[[Катэгорыя:Боепрыпасы]]