Батый: Розніца паміж версіямі

[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Новая старонка: thumb|Паход хана Батыя '''Батый''' (Бату-хан, 12051255) — мангольскі вайскав...
 
Няма тлумачэння праўкі
Радок 1:
[[Выява:suzdal-invasion2.jpg|thumb|Паход хана Батыя]]
 
'''Батый''' (Бату-хан, [[1205]]—[[1255]]) — мангольскі вайскавод і дзяржаўны лідэр, [[Чынгізіды|чынгізід]], [[хан]] [[Залатая Арда|Залатой Арды]], сын [[Джучы]] і ўнук [[Чынгісхан]]а. Па падзеле, вырабленаму Цемучынам (Чынгісханам) у [[1224]] гaду, старэйшаму сыну, Джучы, дасталіся [[Кіпчакская стэп]], [[Хіва]], частка [[Каўказ]]а, [[Крым]] і [[Русь]] (улус Джучы). Нічога не распачаўшы для фактычнага авалодання прызначанай яму часткі, Джучы памёр у [[1227]] гаду.
 
На курултаях [[1229]] і [[1235]] гадоў было вырашанае адправіць вялікае войска для заваявання прастор да поўначы ад [[Каспійскае мора|Каспійскага]] і [[Чорнае мора|Чорнага]] мораў. Хан [[Угэдэй]] паставіў на чале гэтага паходу Батыя. З ім ішлі [[Арду]], [[Шыбан]], [[Тангкут]], [[Кадан]], [[Буры]] і [[Пайдар]] (нашчадкі Чынгісхана) і лепшы мангольскі вайскавод [[Субэдэй-багатур]].