Акісляльна-аднаўленчыя рэакцыі: Розніца паміж версіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Zhd (размовы | уклад)
Новая старонка: Акісл{{*|я}}льна-аднаўл{{*|е}}нчая рэ{{*|а}}кцыя – хімічная рэакцыя са змяненнем [[Ступень акісл...
(Няма розніцы)

Версія ад 18:56, 15 сакавіка 2008

Акісл · льна-аднаўл · нчая рэ · кцыя – хімічная рэакцыя са змяненнем ступені акіслення элементаў, якія ўваходзяць у склад рэагуючых рэчываў. Падчас А.-а.р. адбываецца пераход валентных электронаў ад адных атамаў да іншых.


Асноўная цяжкасць у складанні раўнанняў для А.-а.р. ляжыць у падборы каэфіцыентаў. Пры гэтым акрамя балансу колькасці атамаў розных элементаў у правай і левай частцы раўнання улічваюць змяненне ступеняў акіслення атамаў. Пры гэтым колькасць далучаных акісляльнікам электронаў павінна быць роўнаю з колькасць страчаных аднаўляльнікам. На гэтых прынцыпах распрацаваныя спецыяльныя фармалізаваныя працэдуры падбору каэфіцыентаў: метад электроннага балансу і метад паўрэакцыяў.


А.-а.р. надзвычай шырока распаўсюджаныя ў прыродзе і прамысловасці. Яны з’яўляюцца асноваю гэткіх працэсаў як гарэнне, праца хімічных крыніцаў току, карозія металаў, жыццядзейнасць жывых арганізмаў.