Галосныя: Розніца паміж версіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Новая старонка: {{вызнч|1=Галосны гук}}: гук, мова чалавечай мовы, пры ўтварэнні якога паветра свабодна пр...
(Няма розніцы)

Версія ад 23:27, 15 сакавіка 2008

Шаблон:Вызнч: гук чалавечай мовы, пры ўтварэнні якога паветра свабодна праходзіць праз поласць рота.[1]

У акустычных адносінах галосныя гукі — музычныя таны з нязначнымі шумамі. Кожны галосны, у залежнасці ад формы, якую маюць рэзанатары (поласці рота і глоткі) пры яго вымаўленні, мае пэўную колькасць уласных таноў, якія называюцца Шаблон:Вызн2 галоснага (Шаблон:Вызн2). Сукупнасць таноў утварае тэмбр; ім галосныя адрозніваюцца адзін ад аднаго.

Агульныя ўмовы ўтварэння

Агульныя анатама-фізіялагічныя ўмовы ўтварэння галосных: няіснасць у маўленчым апараце якіх-колечы значных перашкод, што маглі б спрыяць узнікненню фрыкацыйнага шуму; слабая паветраная плынь; напружанасць усіх органаў маўлення.

Крыніцай гуку пры ўтварэнні галосных з'яўляюцца перыядычныя ваганні паветра, якія ўзнікаюць у выніку дзеяння галасавых звязак. Асноўную ролю пры ўтварэнні галоcных выконваюць губы, язык, мяккае паднябенне, якія ствараюць пэўныя формы рэзанатараў, якія і абумоўліваюць адрозненні паміж галоснымі[2].

Класіфікацыя

Найбольш зручнай навуковай класіфікацыяй галосных гукаў прынята лічыць Шаблон:Вызн2 ці Шаблон:Вызн2, заснаваную на стане артыкуляцыйных органаў.

Неабходнасцю пры апісанні галосных з'яўляецца апісанне становішча (форму) языка, спецыфічнага для канкрэтнага галоснага, таму што рухі языка цалкам вызначаюць форму ротавай поласці. Такая форма языка з'яўляецца крывой, часта складанай. Дзеля спрашчэння апісання ўказваюць толькі найвышэйшы пункт пад'ёму спінкі языка, што дазваляе прыблізна вызначыць і ўсю яго форму.

Рад галоснага

Найвышэйшы пункт пад'ёму языка пры артыкуляцыі можа знаходзіцца ў пярэдняй, сярэдняй, задняй частках ротавай поласці. Адпаведна, галосны можа належаць да пярэдняга, сярэдняга ці задняга раду.

Пад'ём галоснага

Пры артыкуляцыі язык можа высока падымацца да паднябення, пры гэтым ніжняя сківіца апускаецца вельмі нязначна, шчыліна паміж зубамі вельмі вузкая. Галосныя, утвораныя пры такім становішчы языка, называюцца Шаблон:Вызн2, часам таксама Шаблон:Вызн2 ці Шаблон:Вызн2.

Таксама язык можа падымацца вельмі нязначна, у пар. з нейтральным становішчам, праход паміж языком і паднябеннем тады шырокі, ніжняя сківіца значна апускаецца, шчыліна паміж зубамі шырокая. Галосныя, утвораныя пры такім становішчы языка, называюцца Шаблон:Вызн2, таксама Шаблон:Вызн2 ці Шаблон:Вызн2.

Галосныя, утвораныя пры прамежкавым пад'ёме языка — Шаблон:Вызн2.

Дыяграма галосных

Кожны галосны характарызуецца дзвюмя каардынатамі вышэйшага пункту языка: месцам на гарызантальнай восі моўнага апарату (рад) і месцам на вертыкальнай восі (ступень пад'ёму, пад'ём). Даследаванні маўлення паказваюць, што ў сукупнасці для ўсіх галосных гэтыя каардынаты ў ротавай поласці займаюць пэўную зону, якую прыблізна можна прадставіць у форме эліпса ці ў больш распаўсюджанай, спрошчанай форме гэтай дыяграмы — трапецыі кардынальных галосных.

Зноскі

  1. Пд. Падгайскі.
  2. Вядомая практычная дэманстрацыя гэтага — падрыхтавацца вымаўляць галосны гук і пашчоўкаць па шчацэ. Узніклы гук будзе нагадваць тэмбрам спадзяваны галосны. Падлужны, С.34.

Шаблон:Літ