Аляксандраўскі сквер (Мінск): Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма тлумачэння праўкі
Радок 32:
Сквер быў закладзены ў [[1836]] годзе на месцы [[Новы рынак, Мінск|Новага рынку]] па ініцыятыве гарадскога галавы [[Леапольд Дельпац|Леапольда Дельпаца]]. Сваю назву сквер атрымаў у гонар [[Аляксандр Неўскі|Аляксандра Неўскага]] (аднайменная [[капліца Аляксандра Неўскага, Мінск|капліца]] з [[1869]] года да 1930-х знаходзілася на месцы сучаснага ўваходу ў сквер каля перасячэння [[Вуліца Энгельса, Мінск|вуліцы Энгельса]] і [[Праспект Незалежнасці, Мінск|праспекта Незалежнасці]]). Фантан «Хлопчык з лебедзем» быў пабудаваны ў [[1874]] годзе. У [[1890]] годзе ў паўднёвай частцы сквера адкрыўся тэатр (сёння - [[Нацыянальны акадэмічны тэатр імя Янкі Купалы]]).
 
Пры ўваходзе ў сквер у [[1952]] г. быў усталяваны бюст [[народны паэт Беларусі|народнага паэта Беларусі]] [[Янка Купала|Янкі Купалы]] (скульптар [[З. І. Азгур]], арх. [[Ігар Мікалаевіч Рудэнка|І. М. Рудэнка]]), які ў [[1972]] г. на радзіму паэта ў вёску [[Вязынка|Вязынку]]
 
У [[1955]] г. сквер абнеслі з боку праспекта [[граніт]]най сцяной, а з процілеглай - металічнай загараддзю. Ва ўваходу ўсталявалі гранітныя вазы і калоны, перапланавалі [[алея|алеі]], уваходы, пазней пабудавалі [[трыбуна|трыбуну]].
 
У [[1970]] г. сквер рэканструяваны (арх. [[Юрый Панцелеймонавіч Грыгор'еў|Ю. Грыгор'еў]]), добраўпарадкаваны, зроблены [[кветнік]]і, траўнікі. У [[1979]] г. усталяваны мемарыяльны знак-помнік недалёка ад фантана на месцы дзе ў [[1942]] г. [[гестапа|гестапаўцы]] павесілі сакратара Мінскага падпольнага гаркама КПБ [[Ісай Казінец|Ісая Казінца]] і іншых членаў [[Мінскае падполле|падполля]].
 
== Цікавыя факты ==