Цукровы трыснёг: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
арфаграфія
Радок 26:
 
==Гісторыя==
Радзімай цукровага трыснёгутрыснягу з'яўляецца [[востраў Новая Гвінея]], дзе ён пачаў вырошчвацца ў 6 тысячагоддзі да н. э. Першым дзікарослым відам быў ''Saccharum edule'', ад якога пайшлі іншыя віды, частка якіх ў працэсе распаўсюджвання здзічэла.
 
Ужо ў старажытнасці з Новай Гвінеі цукровы трыснёг распаўсюдзіўся ў іншыя часткі [[Акіянія|Акіяніі]], Паўднёва-Усходнюю [[Азія|Азію]] і [[паўвостраў Індастан]]. Магчыма, ён быў ужо вядомы прадстаўнікам [[Індская цывілізацыя|Індскай цывілізацыі]], але найбольш верагодным перыядам пачатку культывацыі ў [[Індыя|Індыі]] з'яўляецца 1 тысячагоддзе да н. э.
 
Праз Індыю з цукровым трыснёгамтрыснягом пазнаёміліся [[Персія|персы]], [[Старажытная Грэцыя|грэкі]] і [[Старажытны Рым|рымляне]]. [[Лацінская мова|Лацінскае]] слова ''saccharon'', ад якога паходзіць беларускае "[[цукар]]", прыйшло праз [[Старажытнагрэчаская мова|грэчаскугрэчаскую]]ю і [[семіцкія мовы]] з [[санскрыт|санскрыцкага]] इक्षुविकार. Аднак на захад ад Індыі цукровы трыснёг шырока пачаў вырошчвацца [[арабы|арабамі]] толькі ў эпоху [[сярэднявечча]]. Яны завезлі трыснёг на [[Мальта|Мальту]], [[Востраў Кіпр|Кіпр]] і [[Востраў Сіцылія|Сіцылію]]. [[Партугалія|Партугальскія]] каланісты стварылі плантацыі на [[Мадэйра|Мадэйры]], [[Азорскія астравы|Азорскіх астравах]] і [[Каба-Вердэ]].
 
[[Хрыстафор Калумб]] завёз цукровы трыснёг пад час свайго другога плавання ў [[Новы Свет]]. У [[Вест-Індыя|Вест-Індыі]] і [[Бразілія|Бразіліі]], а пазней на [[Маскарэнскія астравы|Маскарэнскіх астравах]] ён доўгі час заставаўся галоўнай камерцыйнай культурай. Толькі ў [[XIX стагоддзе|XIX]] ст. распаўсюджанне [[Цукровы бурак|цукровых буракоў]] спрыяла частковаму выцясненню цукровага трыснёгутрыснягу з плантацый больш прыбытковымі культурамі. Але і ў наш час цукровы трыснёг застаецца галоўнай крыніцай вытворчасці цукру ў свеце.
 
==Знешні выгляд і асаблівасці культывацыі==
Цукровы трыснёг - [[Шматгадовыя расліны|шматгадовая расліна]]. [[Сцябло]] доўгае, дасягае 1,5 - 2 м у вышыню і некалькіх сантыметраў (звычайна 2 - 3) у шырыню. Яно ўтрымоўвае каля 20% [[цукар|цукру]]. На вяршыні знаходзіцца пірамідальны метлюжок, які складаецца з каласкоў, сабраных парамі.
 
Вырошчваецца пераважна ў краінах з трапічным і субтрапічным [[клімат]]ам. З'яўляецца выдатным [[фотасінтэз]]атарам. Патрабуе шмат [[сонца]] і вільгаці. Не пераборлівы ў адносінах да [[Глеба|глебы]]. РазмножваеццаРазмнажаецца парасткамі і тронкамі.
 
Найбольш распаўсюджаныя культурныя віды: ''Saccharum officinarum'', ''Saccharum robustum'', ''Saccharum barberi''.
 
==Выкарыстанне==
Традыцыйна з цукровага трыснёгутрыснягу атрымоўваюць [[цукар]], які аднак па сваіх якасцях саступае цукру з [[Цукровы бурак|цукровых буракоў]]. Для вытворчасці цукру выкарыстоўваецца толькі [[сцябло]]. Напярэдадні збору плантацыі трыснёгутрыснягу падпальваюцца для знішчэння пустазелля, [[грызуны|грызуноў]] і небяспечных жывёл, накшталт [[змеі|змей]]. [[Глеба]] пры гэтым падсыхае, а метлюжок знішчаецца. Захаваныя сцеблысцёблы збіраюць уручную або з дапамогай камбайнаў. Трыснёг прэсуюць. Атрыманую вадкасць выкарыстоўваюць для вытворчасці цукру, прыгатавання [[спірт]]у, [[ром]]у і [[воцат]]у. Спрэсаваныя сцеблысцёблы могуць выкарыстоўвацца як угнаенне, паліва для [[печ]]аў, сыравіна для вытворчасці [[папера|паперы]], дадаткаў для [[Будаўніцтва|будаўнічых]] матэрыялаў і г. д.
 
Дзікарослыя віды ''Saccharum bengalense'' і ''Saccharum spontaneum'' выкарыстоўваюць у [[Індыя|Індыі]] і [[Непал]]е ў якасці корму для [[свінні|свінняў]], атрымання [[салома|саломы]] або замены [[бамбук]]у. Від ''Saccharum ravennae'' часам выкарыстоўваецца ў [[Дэкаратыўныя расліны|дэкаратыўных]] мэтах.