Механіка: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
дрНяма тлумачэння праўкі
Няма тлумачэння праўкі
Радок 30:
 
У залежнасці ад стану рэчыва, якое даследуецца, вылучаюць механіку цвёрдага цела, механіку суцзльных асяроддзяў (вадкасці і газу); плазмы; механіку сыпкіх асяроддзяў; механіку цел пераменнай масы. У апошні час з'явіліся новыя раздзелы механікі: фізіка-хімічная механіка (улічвае працяканне фізічных і хімічных працэсаў пры механічных рухах і ўзаемадзеяннях), біяробатамеханіка і інш.
 
== Гісторыя ==
Звесткі з механікі (напр., пра раўнавагу цел) вядомы з глыбокай старажытнасці (некалькі тысяч гадоў да нашай эры). Антычныя веды абагульніў [[Арыстоцель]], які ўвёў тэрмін «механіка» (IV ст. да н.э.). [[Архімед]] дакладна сфармуляваў закон раўнавагі (на ім заснавана будова машын і законы раўнавагі плаваючых цел). [[Г. Галілей]] даследаваў асноўныя заканамернасці руху цел, на базе якіх [[І. Ньютан]] сфармуляваў вядомыя законы механікі і надаў механіцы строгую форму. Далейшае развіццё механікі звязана з імёнамі [[Л. Эйлер]]а, [[Д. Бернулі]], Ж. Д'Аламбера (асноўныя працы па механіцы вадкасці і газу), Ж. Лагранжа (варыяцыйлае вылічэнне, аналітычная механіка). 3 прац [[А. Эйнштэйн]]а пачаўся этап развіцця рэлятывісцкай, [[Л. Больцман]]а і Дж. Гібса — статыстычнай, [[М. Планк]]а і [[Н. Бор]]а — квантавай механікі.
 
{{зноскі}}