Герметычныя кнігі: Розніца паміж версіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Zhd (размовы | уклад)
Новая старонка: Гермет{{*|ы}}чныя кн{{*|і}}гі – тэасофскія тэксты, якія прыпісваюцца аўтарству [[Ге...
(Няма розніцы)

Версія ад 12:10, 16 сакавіка 2008

Гермет · чныя кн · гі – тэасофскія тэксты, якія прыпісваюцца аўтарству Гермеса Трысмегіста.


Напісаныя верагодна не раней за сярэдзіну 3 ст. н. э., некаторыя фрагменты пазней на грэчаскай мове, а не перакладзеныя з егіпецкай. Егіпецкія ўплывы заўважныя ў некаторых асноўных ідэях і імёнах багоў. Сярод Г.к., якія захаваліся, чатырнаццаць трактатаў аб’ядноўваюцца пад назвай “Паймандр” (Ποιμανδρις — пастыр мужоў, гэтым імем завецца боскі Розум, чые словы запісвае Гермес Трысмегіст). Акрамя таго, ёсць кнігі “Прысвячальная прамова” або “Асклепій”, тры ўрыўкі з кнігі “Дзева Свету” (або "Зрэнка свету" — κόρν κόσμου), дзесяць урыўкаў размоваў Гермеса Трысмегіста з сынам Тотам, восем урыўкаў з лістоў Гермеса да Амона, дзевяць безназоўных урыўкаў і тры тлумачэнні Асклепія для цара Амона: пра сонца і дэманаў, пра цялесныя жарсці і пахвала цару.