Армія Андэрса: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма тлумачэння праўкі
др вырашэнне неадназначнасцяў using AWB
Радок 3:
'''Армія Андэрса (2-гі Польскі корпус)''' — польскае вайсковае [[фарміраванне, ваенная справа|фарміраванне]], частка ўзброеных сіл суверэннай Польскай Рэспублікі, створанае [[Савецкі ўрад|савецкім урадам]] і генералам [[Уладзіслаў Андэрс|Уладзіславам Андэрсам]] у [[1941]]—[[1942]] гадах на тэрыторыі [[СССР]] па пагадненні з [[Польскі ўрад у выгнанні|польскім урадам у выгнанні]] з польскіх грамадзян, якія патрапілі ў савецкі [[палон]] у выніку [[Савецка-польская вайна 1939 года|савецка-польскай вайны]] [[1939]] года, а таксама польскіх грамадзян, якія былі [[Сталінскія рэпрэсіі|дэпартаваны і зняволены ў лагерах ГУЛАГа]]. У [[1943]]—[[1946]] гадах польскі [[корпус, ваенная справа|корпус]] уваходзіў у склад [[Узброеныя сілы Вялікабрытаніі|арміі Вялікабрытаніі]].
 
У снежні 1943 транспартавана ў [[Італія|Італію]]. У складзе 8 брытанскай арміі ўдзельнічала ў італьянскай кампаніі. У маі 1944 на [[Лінія Густава|лініі Густава]] прымала ўдзел у [[Бітва пад Монтэ-Касіна|бітве пад Монтэ-Касіна]], пасля на [[Лінія Гітлера|лініі Гітлера]]. У ліпені 1944 на ўзбярэжжы [[Адрыятычнае мора|Адрыятычнага мора]] вызваліла [[Анкона|Анкону]], у жніўні-верасні прарвала [[Лінія готаў|лінію готаў]], у кастрычніку ваявала за [[Апеніны]]. У красавіку 1945 удзельнічала ў бітве за [[Горад Балоння|Балонню]].
 
Пасля вайны корпус застаўся ў Італіі ў складзе акупацыйных войскаў. У 1946 транспартаваны ў Вялікабрытанію. Большасць салдат засталіся ў эміграцыі і ўступілі ў [[Польскі корпус перамяшчэння]]. У [[1947]] корпус распушчаны.