Кірыцімаці: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Радок 27:
 
==Геаграфія і прырода==
Кірыцімаці лічыцца найбуйнейшым і найстаражытнейшым у свеце [[карал]]авым [[атол]]ам. Даўжыня - каля 53 км, шырыня - 31 км. Найвышэйшы пункт - 13 м. Паўночны захад займае прасторная [[лагуна]] (217,61 км²). Большую частку ўзбярэжжа атачае каралавы [[рыф]].
 
Сфарміраваны каля 10 - 16 тысяч гадоў таму. Пераважаюць мінералы [[кальцыт]] і [[вапняк]]. У многіх месцах [[вецер|ветрам]] і [[дождж|дажджом]] створаныя паглыбленні, якія з цягам часу запоўніліся [[вада|вадою]] і ўяюляюць сабою невялікія [[возера|азёры]]. Сталых вадацёкаў або крыніц пітной вады няма. Дажджавая вільгаць кандэнсуецца пераважна пад тоўстымі [[пясок|пяшчанымі]] пластамі. У [[глеба]]х Кірыцімаці заўважаны істотны недахоп [[калій|калія]], мікраэлементаў [[жалеза]], [[цынк]]у, [[марганец|марганца]] і г. д.
 
[[Клімат]] засушлівы экватарыяльны. Сярэднегадавая колькасць ападкаў 873 мм. У гады [[Эль-Ніньё]] болей. [[Трапічныя цыклоны|Цыклоны]] здараюцца рэдка. Нярэкія засушлівыя гады, калі большасць паверхневых салёных азёр перасыхае, знікаюць запасы падземных прэсных вод. Сярэднегадавая тэмпература — 24° C - 30° C.
 
У мінулым на востраве меліся толькі гаі [[дрэва]]ў ''Pisonia grandi'' (да 10 м), значную частку пакрывалі [[куст|хмызнякі]], сярод якіх пераважалі нізкарослыя зараснікі ''Scaevola taccada'' і ''Tournefortia argentea''. У каланіяльную пару шырока распаўсюдзіліся [[какосавая пальма|какосавыя пальмы]]. Яны займаюць каля 5200 га, але яны растуць пераважна на пяшчаных глебах.
 
[[Фаўна]] бедная, прадстаўлена марскімі [[птушкі|птушкамі]] (усяго 37 [[Біялагічны від|відаў]]), [[яшчаркі|яшчаркамі]], [[насякомыя|казуркамі]], [[крабы|крабамі]], [[Rattus exulans|пацукамі]], [[марскія чарапахі|чарапахамі]]. [[Прырода]] мясцовага каралавага рыфу таксама бяднейшая, чым на суседніх астравах.
 
Кірыцімаці афіцыйна абвешчаны запаведнікам, аднак строга ахоўваюцца толькі некалькі зон.
 
==Гісторыя==