Розніца паміж версіямі "Дрожджы"

Аб’ём не змяніўся ,  8 гадоў таму
арфаграфія
др
(арфаграфія)
'''Дрожджы''' — група аднаклетачных мікраскапічных [[грыбы|грыбоў]], у якіх адсутнічае сапраўдны [[міцэлій]].
 
Вядома каля 500 відаў, што налехацьналежаць да 3 класаў — [[аскаміцэты]], [[базідыяльныя грыбы]] і [[недасканалыя грыбы]] (дэйтэраміцэты). Пашыраны ў глебе, прадуктах, у раслін, жывёл і чалавека.
 
[[Клеткі]] дражджэй шарападобнай, авальнай або цыліндрычнай формы, бясколерныя ці пігментаваныя, нерухомыя, даўжынёю 5—10 мкм і больш. Размнажаюцца пераважна пачкаваннем, некаторыя віды — дзяленнем.
Дрожджы ўдзельнічаюць у кругавароце рэчываў у глебе, фарміраванні яе структуры і ўрадлівасці. Многія выклікаюць спіртавое браджэнне. Багатыя бялком, вітамінамі групы B.
 
[[File:Dry yeast.jpg|thumb|ГранулаваныяГрануляваныя сухія актыўныя дрожджы — прадукт для хлебапячэння]]
Выкарыстоўваюцца ў вінаробстве, піваварэнні, хлебапячэнні, сельскай гаспадарцы (кармавыя дрожджы); піўныя дрожджы — у медыцыне пры гіпавітамінозе B<sub>1</sub>, парушэннях абмену рэчываў, фурункулёзе і інш. Патагенныя формы дражджэй выклікаюць хваробы чалавека і жывёл — бластамікозы, кандыдамікозы.