Атол: Розніца паміж версіямі

[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма тлумачэння праўкі
Няма тлумачэння праўкі
Радок 2:
'''Ато́л''' — слова [[Індаарыйскія мовы|індаарыйскага]] паходжання, з [[Мальдыўская мова|мальдыўскай мовы]]. Пазначае [[каралавы востраў]], які мае выгляд суцэльнага або разрыўнага [[Акружнасць|кальца]], якое атачае [[лагуна|лагуну]]. Дакладней, атол уяўляе сабой [[узвышэнне]] на дну [[акіян]]а, увянчанае [[карал]]авай надбудовай, утваральнай [[рыф]] з групай [[Моту|астраўкоў (моту)]], раз'яднаных [[праліў|пралівамі]]. Гэтыя пралівы злучаюць [[акіян]] з лагунай. Калі праліваў няма, то суша ўтворыць суцэльнае кольца, у гэтым выпадку [[вада]] ў лагуне можа быць меней салёнай, чым у акіяне. Узвышэнне на дну акіяна звычайна мае форму [[конус]]а, утворанага патухлым [[Вулкан]]ам.
 
[[File:Atoll forming-i18.png|thumb|left|Этапы фарміравання: 1.Вулканічны востраў 2.Кальцавы рыф 3.Бар'ерны рыф]]
Тыповы атол складаецца з трох частак: вонкавага схілу рыфа, рыфавай платформы і лагуны. Вышыня атола звычайна не перавышае 3-4 мэтраў над сярэднім [[узровень акіяна|узроўнем акіяна]]. Атолы могуць мець разнастайныя канфігурацыі і памеры. Адзін з найбуйнейшых атолаў на Зямлі — [[Кваджэлэйн]] ([[Атол Меншыкава|Меншыкава]]) у архіпелагу [[Маршалавы астравы]] — дасягае 2336 км², з якіх 92 % прыходзіцца на лагуну, выцягнутую на 300 км. Сумарная плошча 92 астраўкоў гэтага атола — 14,5 км². Іншы буйны атол — [[Рангіроа]] (Рангірой) у архіпелагу [[Туамоту]] — займае 1639 км², а яго 241 астравок займае 43 км². Каралавыя рыфы такіх буйных атолаў апраўляюць узняцце на дну акіяна, якое з'яўляецца вулканічным [[плато]], а не конусам асобнага вулкана. За выключэннем невялікіх атолаў, плошча рыфаў звычайна складае некалькі працэнтаў ад плошчы саміх атолаў, а на дзель сушы часта прыходзіцца толькі дзелі працэнтаў. У выпадку невялікага атола [[Пангелаі]], на рыфы і сушу прыходзіцца 3 з 4 км² плошчы атола.